23 красавiка 2024, aўторак, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецназаўца са знакамітага фота пакінула жонка

Спецназаўца са знакамітага фота пакінула жонка
Фота: REUTERS

20 кастрычніка адбыўся развод.

Знакамітага спецназаўца, які сфатаграфаваны на пратэстах у Менску, пакінула жонка. Пра гэта яна распавяла nn.by.

Фота, якое зроблена 10 жніўня падчас пратэстаў у Менску, знакамітае на ўвесь свет. На ім разгублены прадстаўнік сілавых структур стаіць і рукамі паказвае ў бок пратэстоўца, што страціў прытомнасць. Праз некаторы час у ім пазналі афіцэра УВ Цімура Грышко.

Ад сілавіка сышла жонка, чэмпіёнка Рэспублікі Беларусь у бодыбілдынгу Лілія Салімгарэева. Як распавяла яна сама, 20 кастрычніка адбыўся развод. Былая жонка спецназаўца заявіла, што яна сутыкнулася са шквалам крытыкі ў свой адрас і адрас яе экс-мужа.

Яна ўважае, што калі б не сітуацыя, якая адбылася, то развод бы не адбыўся.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках