Сіноптыкі распавялі пра надвор'е ў Беларусі на 1 верасня
- 31.08.2026, 13:59
На лінейку лепш узяць парасон.
У Беларусі на аўторак, 1 верасня, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я. Пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, на працягу дня ў многіх раёнах краіны чакаюцца навальніцы, а на паўднёвым усходзе — моцныя дажджы. У заходняй палове Беларусі паўднёва-заходні вецер будзе ўзмацняцца, парывы могуць дасягаць 15–20 м/с.
Непагода не абміне і Мінск: ў аўторак удзень у сталіцы таксама прагназуецца навальніца.