26 красавiка 2024, Пятніца, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут: Скасаванне лукашэнкаўскага мітынгу – гэта відавочная дэманстрацыя слабасці

14
Анджэй Пачобут: Скасаванне лукашэнкаўскага мітынгу – гэта відавочная дэманстрацыя слабасці
Анджей Почобут

Узурпатар раз за разам адступае назад.

Гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут пракаментаваў у «Фэйсбуку» скасаванне мітынгу ў «падтрымку» Лукашэнкі, які напярэдадні шырока анансавалі ўлады:

– Адмова ад мітынгу, да таго ж пасля ўключэння адміністрацыйнага рэсурсу на поўную моц і спробы прымусіць людзей да ўдзелу ў ім, гэта відавочная і бясспрэчная дэманстрацыя слабасці. І ўжо зусім не важна, што яны прыдумаюць для яе апраўдання: тэрарызм, каранавірус ці што яшчэ.

Для ўсіх, каго гналі на мітынг і хто адмаўляўся туды ісці, гэта перамога, для тых, хто гнаў, – параза. Па-іншаму ўжо не атрымаецца.

Палітычны крызіс раз за разам змушае Лукашэнку адступаць назад, рабіць насуперак сабе і сваім звычкам.

Гэта добра. Беларусь змянілася, і ён павінен цяпер да гэтага прывыкаць.

Нагадаем, што нядзельны мітынг у Менску ў «падтрымку» Лукашэнкі сарваўся.

Мітынг мог быць скасаваны праз страх Лукашэнкі паўтарыць лёс румынскага дыктатара Чаўшэску. У сацсетках было шмат сведчанняў таго, што звезеныя на мітынг бюджэтнікі могуць пачаць дэманстрацыю супраць узурпатара.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках