На нядзельным Маршы будзе камфортнае надвор'е
- 25.10.2020, 10:31
- 9,431
Сіноптыкі падзяліліся прагнозам.
У нядзелю ўдзень на тэрыторыю Беларусі з Заходняй Еўропы распаўсюдзіцца вобласць павышанага атмасфернага ціску, паведамляе naviny.by.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў.
Раніцай у асобных раёнах захаваецца туман. Вецер заходні, паўднёва-заходні слабы.
Тэмпература паветра ў рэгіёнах:
Берасце +12... +14°C;
Віцебск +10... + 12°C;
Гомель +11... +13°C;
Гародня +13... +15°C;
Магілёў +11... +13°C;
Менск +11... +13°C.
Нагадаем, што сёння ў Беларусі а 14-й пачнецца Марш Народнага ўльтыматуму.