26 красавiка 2024, Пятніца, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкрытая нечаканая карысная ўласцівасць таматнага соку

7
Выкрытая нечаканая карысная ўласцівасць таматнага соку

Удзельнікі эксперыменту пілі на працягу года таматавы сок у неабмежаванай колькасці.

Ужыванне таматнага соку здольнае знізіць артэрыяльны ціск і паменшыць рызыку развіцця сэрцава-судзiнных захворванняў. Пра гэта паведамляе выданне Rai Al Youm са спасылкай на даследаванне навукоўцаў Такійскага медыцынскага і стаматалагічнага ўніверсітэта.

У эксперыменце ўзялі ўдзел 184 мужчыны і 297 жанчын. Спецыялісты прапанавалі ім на працягу аднаго года піць несалёны таматавы сок у неабмежаванай колькасці.

У выніку ў 94 ахвотнікаў з гіпертаніяй значна знізіўся крывяны ціск. Акрамя таго, у 125 пацыентаў паменшыўся ўзровень ліпапратэінаў нізкай шчыльнасці ("дрэннага халестэрыну").

"Наколькі нам вядома, наша праца з'яўляецца першым даследаваннем, якое вывучае ўплыў ужывання таматаў або таматных прадуктаў на рызыку развіцця сэрцава-судзiнных захворванняў на працягу года і ў шырокім дыяпазоне гадоў", - гаворыцца ў даследаванні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках