26 красавiка 2024, Пятніца, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы аўтамабілістаў заблакавалі рух на МКАД у знак салідарнасці з пратэстоўцамі-праграмістамі

5
Тысячы аўтамабілістаў заблакавалі рух на МКАД у знак салідарнасці з пратэстоўцамі-праграмістамі
ФОТА: NN.BY

Неймаверная салідарнасць.

Годны ўвагі эпізод адбыўся сёння каля Парку высокіх тэхналогій. Блізу тысяча ІТ-спецыялістаў там выйшлі на МКАД. Мяркуючы з усяго, група міліцыянтаў, якая прыехала, ужыла супраць іх спецыяльныя сродкі. Прагучаў выбух, пратэстоўцы кінуліся ў лес і да будынкаў, піша nn.by.

Аднак праз пэўны час частка пратэстоўцаў вярнулася на МКАД.

Не прамінула і гадзіны пасля гэтага, як да ПВТ з'ехаліся тысячы аўтамабілістаў. Яны цалкам заблакавалі рух на вонкавым коле МКАД, выказваючы сваю салідарнасць сігналамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках