26 красавiка 2024, Пятніца, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвальвацыя набірае абароты

6
Дэвальвацыя набірае абароты

Рубель чакае катастрофа?

Дэвальвацыя рубля працягваецца як у Беларусі, так і ў Расеі. У РФ даляр падскочыў да 79,5 RUB, у Беларусі, як паведамляюць Тэлеграм-каналы, Нацбанк праводзіць узмоцненыя валютныя інтэрвенцыі на біржы. Відавочна, што сённяшні курс не мяжа, піша infobank.by Што адбываецца?

Усе беды праз расейскі рубель. Пры ўсіх станоўчых фактарах адзін адмоўны ўсё ж пераважвае. Замежныя інвестары актыўна выходзяць з рызыкоўных актываў напярэдадні выбараў у ЗША, вынік якіх прадказаць немагчыма. І, як вы разумееце, расейскія актывы праходзяць як рызыкоўныя.

Таму «нагрузка» на курс расейскага рубля імкліва расце.

Чаму гэта і не страшна, і страшна. Для РФ такое развіццё падзей было прадказальным. 29 кастрычніка даляр там каштуе амаль 79,5 RUB і можа вырасці да 80-81 RUB. Хоць чыста эканамічна ён цяпер павінен каштаваць прыкладна 75 RUB. І менавіта да 75 RUB накіруецца курс даляра ў сераду 4 лістапада, пасля ўпэўненай перамогі Дональда Трампа ў ЗША.

Многія аналітыкі, у тым ліку - Канстанцін Баравы, ужо прадказалі перамогу дзейнаму прэзідэнту ЗША. Але для рынкаў гэта пакуль што не відавочна, рынку ўласціва баяцца любога чыху.

А вось для Беларусі сцэнар, які разгортваецца можа быць фатальным. Як паведамляе Тэлеграм-канал «ЭКАНОМIКА», Нацыянальны банк Беларусі 29 кастрычніка праводзіў актыўныя інтэрвенцыі на Беларускай валютна-фондавай біржы, каб стрымаць рост курсу даляра. Гэта лагічна.

Як лагічна і іншае, калі тэндэнцыя працягнецца, асобы, якія прымаюць рашэнні, могуць распарадзіцца ўключыць друкаваны станок, што прывядзе да непапраўных наступстваў для беларускага рубля. Гэта ўжо будзе не дэвальвацыяй, а катастрофай.

Асноўны ўдар па курсе беларускага рубля прыйшоўся ўчора, 28 кастрычніка. Сёння мы назіраем наступствы учорашніх падзей

Вынікі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 29 кастрычніка выглядаюць наступным чынам:

курс даляра скокнуў на 0,0274 (1,05%), да 2,6264 беларускага рубля

курс еўра падскочыў на 0,0310 (1,05%), да 3,0840 беларускага рубля

расейскі рубель стаў танней на 0,0091 (-0,27%). У выніку, за расейскую валюту даюць 3,3274 беларускага рубля, за сотню.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках