26 красавiка 2024, Пятніца, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы затрыманы былы палітвязень Ігар Аліневіч

3
На мяжы затрыманы былы палітвязень Ігар Аліневіч
ІГАР АЛІНЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Актывіст перасякаў мяжу на памежным пераходзе ў Ельску.

Уначы 29 кастрычніка пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі памежнікамі быў затрыманы былы палітвязень і актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч.

Бацькам пра затрыманне паведамілі супрацоўнікі памежнага перахода ў Ельску, паведамляе spring96.org.

Са слоў маці затрыманага Валянціны, яны доўга спрабавалі даведацца пра яго далейшае месцазнаходжанне і прычыны затрымання. Спачатку ім казалі, што Ігара адправілі ў Калінкавічы, аднак у мясцовым аддзяленні міліцыі не хацелі казаць, дзе ён утрымліваецца. Толькі ў канцы ўчорашняга дня стала вядома, што Ігара Аліневіча нібыта ўтрымліваюць у Мазыры.

Бацькі Ігара пра прычыны затрымання практычна нічога не ведаюць, акрамя таго, што Следчым камітэтам Гомельскай вобласці магчыма распачатая крымінальная справа, у рамках якой ён быў затрыманы.

Ігар Аліневіч працяглы час жыў за мяжой і ў Беларусь амаль не вяртаўся, хоць пастаянна перажываў за падзеі, якія тут адбываюцца.

Ігар Аліневіч - былы палітвязень. Быў затрыманы 28 лістапада ў 2010 годзе ў Маскве і вывезены невядомымі ў Беларусь. Утрымліваўся ў СІЗА КДБ.

27 траўня 2011 года суд Заводскага раёна Менска пакараў Ігара 8 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён быў абвінавачаны паводле частцы 2 артыкула 339 КК РБ (Хуліганства, учыненае групай асоб) і частак 2 і 3 артыкула 218 КК (пашкоджанне маёмасці агульнанебяспечным спосабам і ў асабліва вялікай суме). Пазней памілаваны прэзідэнтам.

У 2013 годзе за кнігу «Еду ў Магадан» Ігар Аліневіч атрымаў галоўную ўзнагароду і стаў першым лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча Беларускага ПЭН-цэнтра. А ў 2016 годзе Аліневіч стаў лаўрэатам Нацыянальнай прэміі «Хартыі-97» за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2015 год у намінацыі «За асабістую мужнасць».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках