27 лiстапада 2020, Пятніца, 11:29
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Краўцэвіч: Лукашэнка ўжо не жылец

49
Аляксандр Краўцэвіч: Лукашэнка ўжо не жылец
АЛЯКСАНДР КРАЎЦЭВІЧ

Вядомы беларускі гісторык - пра галоўную памылку ўзурпатара.

Вядомы беларускі гісторык Аляксандр Краўцэвіч заявіў у інтэрв'ю «Белсату», што Сашу таракана чакае альбо пажыццёвае зняволенне, альбо апошні смяротны прысуд.

- Якая, на ваш погляд, галоўная памылка Лукашэнкі ў працэсах, якія цяпер адбываюцца?

- Аляксандр Лукашэнка даволі прымітыўны чалавек, таму што інстынкт улады - адзін з самых прымітыўных. Лукашэнка да таго ж яшчэ і дрэнна адукаваны чалавек. Найлепшым стратэгічным выхадам для яго было б пратрымацца два прэзідэнцкія тэрміны, зрабіць перспектывы для сваіх дзяцей і ціха сысці. Лукашэнка ж чалавек, хворы на ўладу і ён даводзіць сітуацыю да лагічнага канца: у найлепшым выпадку для яго - да пажыццёвага зняволення. Але гэта можа быць і апошні смяротны прысуд.

- Адзін з пазітыўных вынікаў цяперашніх пратэстаў - тое, што людзі самастойна і цалкам натуральна абралі сваімі сімваламі бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». Як вы лічыце - чаму? У адной са сваіх праграм вы казалі пра тое, што Лукашэнка зрабіў беларусам падарунак тым, што калісьці адмовіўся ад гэтых знакаў.

- Лукашэнка сваім сцягам вельмі выразна аддзяліў сябе ад Беларусі. Гэта як на фронце - у кожнага боку свой сцяг. Вось, напрыклад, ідуць дзве калоны палякаў - лібералы і нацыяналісты, і ўсе пад звычайнымі бел-чырвонымі сцягамі. Як іх адрозніць? А Лукашэнка ў гэтым плане зрабіў нам падарунак. Яго нянавісць да беларускага аказалася мацнейшай за палітычны інстынкт. Ён выразна сябе пазначыў. І цяпер любы чалавек у любым кутку свету, які цікавіцца тым, што адбываецца ў Беларусі, адразу бачыць і распазнае, хто ёсць хто. Бел-чырвона-белы сцяг вярнуўся і стаў пратэстным - гэта цалкам натуральная з'ява. А чырвона-зялёны сцяг - сімвал, які лунае з вокнаў аўтазакаў.

Бел-чырвона-белы сцяг мае больш чым стогадовую традыцыю. Гэта, калі казаць па-сучаснаму, раскручаны брэнд. Гэты сцяг прысутнічае ў свядомасці любога беларуса. Пад гэтым сцягам здабылі Беларускую дзяржаўную незалежнасць. Стварыць новыя сімвалы з нуля вельмі складана. Успомнім, напрыклад, белыя стужкі Святланы Ціханоўскай. Гэты сімвал вельмі хутка адышоў. А на першы план выступае тое, што выпрацавана гісторыяй, за чым стаяць сотні людскіх жыццяў і гады барацьбы.

- Ваш прагноз: колькі па часе будзе працягвацца беларуская рэвалюцыя?

- Мой аптымістычны сцэнар: да Новага года. Песімістычны - да сярэдзіны вясны наступнага года. Але ў любым выпадку мы пераможам, гэта непазбежна. Гэта гістарычны працэс. Аляксандр Лукашэнка ўжо не жылец як палітык.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».