26 красавiка 2024, Пятніца, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: На Маршы вызвалення будзе цудоўнае надвор'е

Сіноптыкі: На Маршы вызвалення будзе цудоўнае надвор'е

У Беларусі – бабіна лета.

У нядзелю, 4 кастрычніка, на тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць цёплыя і няўстойлівыя паветраныя масы з паўднёвых шыротаў, паведамляюць naviny.by.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, месцамі моцны парывісты.

Надвор'е ў рэгіёнах:

Берасце +22... + 24°C (верагоднасць ападкаў 5–10%, вецер парывамі да 14 м/с);

Віцебск +17... + 19°C (верагоднасць ападкаў 5–10%, вецер парывамі да 14 м/с);

Гомель +20... + 22°C (без ападкаў, вецер парывамі да 14 м/с);

Гародня +21... + 23°C (верагоднасць ападкаў 5–10%, вецер парывамі да 15-18 м/с);

Магілёў +22... + 24°C (верагоднасць ападкаў 5–10%, вецер парывамі да 14 м/с);

Менск +20... + 22°C (верагоднасць ападкаў 5–10%, вецер парывамі да 14 м/с).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках