26 красавiка 2024, Пятніца, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, што арганізм чалавека адчувае толькі дзве пары года, а не чатыры

7
Навукоўцы высветлілі, што арганізм чалавека адчувае толькі дзве пары года, а не чатыры
ФОТА: BYMEDIA

На працягу чатырох гадоў былі праведзеныя даследаванні на 105 людзях узростам ад 25 да 75 гадоў.

Амерыканскія спецыялісты з Школы медыцыны Стэнфардскага ўніверсітэта высветлілі, што арганізм чалавека здольны ўспрымаць у годзе толькі два сезоны, а не чатыры, як іх прынята выдзяляць, піша lenta.ua.

На працягу чатырох гадоў навукоўцы праводзілі даследаванні на 105 людзях узростам ад 25 да 75 гадоў. Каля паловы з іх былі інсулінарэзістэнтнымі, гэта значыць іх целы не здольныя нармальна апрацоўваць глюкозу.

Падыспытныя падавалі ўзоры сваёй крыві чатыры разы на год. Экспэрты змаглі адсачыць узровень імунітэту, стан сардэчна-сасудзістай сістэмы, метабалізм удзельнікаў і многае іншае.

Прааналізаваўшы малекулярныя звесткі, спецыялісты зафіксавалі больш за 1000 змен. У выніку яны прыйшлі да высновы, што арганізм чалавека змяняецца на працягу года.

Аднак усе змены адбываюцца толькі двойчы: позняй вясной/раннім летам і позняй восенню/ранняй зімой. Гэта значыць цела здольнае адчуваць толькі холад і цяпло, і рэагуе на яго адпаведным чынам.

Акрамя таго, навукоўцы высветлілі, што запаленчыя рэакцыі ў арганізме з'яўляюцца да канца вясны, а гіпертанічныя - да пачатку зімы. А значыць вынікі даследавання дапамогуць распрацаваць неабходныя чалавеку лекі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках