26 красавiка 2024, Пятніца, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У возеры Антарктыды знайшлі новы ўнікальны від бактэрый

5
У возеры Антарктыды знайшлі новы ўнікальны від бактэрый
ФОТА: THEATLANTIC

Новы від бактэрый прабыў пад лёдам мільёны гадоў.

У антарктычным возеры Усход навукоўцы знайшлі новы від бактэрый, якія правялі некалькі мільёнаў гадоў у ізаляцыі пад лёдам. Пра гэта распавёў навуковец з Санкт-Пецярбурга Сяргей Булат, піша unian.net.

Бактэрыі выявілі ва ўзоры лёду, узятага з глыбіні 3720 м ад паверхні зямлі з падлёднага возера Усход. Гэта ўжо чацвёрты від бактэрый, знойдзены ў гэтым возеры.

Усход - гэта самае вялікае падлёднае возера на Зямлі. Яно размешчанае ў поўнай цемры на глыбіні ад 3700 да 4100 м пад ледніком. У такіх экстрэмальных варунках могуць жыць толькі бактэрыі. Гэта возера прыцягвае ўвагу навукоўцаў і даследчыкаў усяго свету, бо яго насельнікі жывуць і развіваюцца ізалявана ад астатняга свету. Эвалюцыя жывых арганізмаў у ізаляваным возеры Антарктыды можа пайсці абсалютна іншым шляхам, чым у іншых месцах планеты.

Новы від бактэрый быў ізаляваны ад свету вялікай таўшчынёй лёду цягам некалькіх мільёнаў гадоў. Найбліжэйшыя магчымыя сваякі гэтых арганізмаў - бактэрыі з сямейства Bacteroidetes, ДНК якіх падобнае да 87% на ДНК жыхара Антарктыды. Такое падабенства ўважаецца за вельмі нізкае. Знойдзеную бактэрыю нельга аднесці ні да аднаго вядомага віду. З пункту гледжання генетыкі гэта - новы ўнікальны від.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках