26 красавiка 2024, Пятніца, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкамат у Беларусі паліваў людзей вадой

12
Банкамат у Беларусі паліваў людзей вадой

Што гэта было?

У твітэры з'явілася відэа, на якім адзін з беларускіх банкаматаў даслоўна палівае людзей бруёй вады, піша InfoBank.

Усе, хто знаёмы з уладкаваннем банкаматаў, упэўнена скажуць, што вады ў прыладзе быць проста не можа.

Карыстальнік, які размясціў відэа, уважае, што гэта «Найноўшая канадская сістэма разгону беларусаў ад банкаматаў». Гэта адсылка да таго, што частка аўтамабіляў-вадамётаў, якія стаяць на ўзбраенні беларускіх сілавікоў, выраблены ў Канадзе.

InfoBank звярнуўся па каментар у Прыёрбанк, якому, мяркуючы па шыльдзе, належыць банкамат.

У Прыёрбанку паведамілі, што на відэа зафіксаваны момант, калі ў будынку, дзе размешчаны офіс, прарвала пажарны гідрант, да якога банк не мае дачынення.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках