26 красавiка 2024, Пятніца, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якое будзе надвор'е на выходных і ў пачатку наступнага тыдня

2
Якое будзе надвор'е на выходных і ў пачатку наступнага тыдня

Падрабязны прагноз сіноптыкаў.

Цёплыя паветраныя масы з паўднёвых шыротаў забяспечаць у выходныя тэмпературны фон, які значна перавышае кліматычную норму. Пра гэта tut.by паведамляе са спасылкай на Белгідрамет.

10 кастрычніка чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы тэрыторыі краіны туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7... 13°C, пры праясненнях +4... 6°С. Максімальная днём +13... 19°С.

11 кастрычніка, у нядзелю, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах туман. Вецер няўстойлівы слабы да сярэдняга. Тэмпература паветра ноччу +6... 11°С, месцамі да +13°С. Днём +10... 17°С, па паўднёвым усходзе да +19°С.

У пачатку тыдня ўплыў франтальнага падзелу стане слабець і кароткачасовыя дажджы пройдуць толькі месцамі. У асобных раёнах чакаюцца туманы. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы +5... 11°С, месцамі да +13°С. Днём +10... 17°C, па паўднёвым усходзе да +19°С.

Спецыялісты адзначаюць, сярэднясутачныя тэмпературы ў краіне цяпер на 3–8°С вышэйшыя за звычайныя і больш адпавядаюць першай дэкадзе верасня. У сярэдзіне тыдня чакаецца больш дажджоў, але па-ранейшаму тэмпературны фон будзе павышаным для гэтага перыяду кастрычніка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках