«Мы выходзім!»: Магутнае відэа з Кобрына
1- 21.11.2020, 13:15
- 20,102
Беларусы ніколі не здадуцца.
Жыхары Кобрына запісалі магутны відэаролік пра тое, чаму беларусы прадоўжаць масава выходзіць на акцыі пратэсту.
«Мы не здаемся! Мы - выходзім!» - кажуць смелыя кабрынчукі словамі Героя Беларусі Рамана Бандарэнкі.
Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Баста!».
Нагадаем, што Марш «Жыве Беларусь», пачнецца заўтра, 22 лістапада, а 14-й.