19 красавiка 2024, Пятніца, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я казаў, што арэлі пачнуцца»: апублікаваная новая размова Баскава і Шакуты

61
«Я казаў, што арэлі пачнуцца»: апублікаваная новая размова Баскава і Шакуты

У лукашэнкаўцаў пачынаюцца сур'ёзныя праблемы.

Новая тэлефонная размова кіраўніка ФХБ Дзмітрыя Баскава і чэмпіёна свету ў тайскім боксе Дзмітрыя Шакуты была апублікаваная ў YouTube.

У ёй Баскаў тэлефануе з раніцы Шакуце, каб даведацца пра навіны.

Шакута: «Я ж табе сказаў, што арэлі пачнуцца. Ужо камандзір тэлефанаваў, ужо паехаў ён да камандуючага там, карацей, намеснік міністра там, тыпу такога... Ну, карацей, хлопцы з АМАПа вельмі малайцы, хочуць на нас скінуць нейкую х... ю.

Гэта значыць я скінуў гэтае відэа, дзе я яго зваліў, камандзіру паказаў. Я яму кажу: «Я яго зваліў на зямлю, падышлі два (я яму сказаў, што я з імі працаваў, ён кажа: «Ну зразумела»), узялі яго за рукі, за нагу, ніхто яго не біў. То бок, не вырубалі, гэта значыць ён быў у прытомнасці. Занеслі яго да нас у аўтобус, пакінулі аднаго для нагляду».

Баскаў: «Пачакай, калі ласка, адну секунду, Дзім, Эйсмант тэлефануе».

На гэтым запіс сканчаецца. Але праблемы ў двух лукашэнкаўцаў толькі пачынаюцца.

Нагадаем, што раней тэлеграм-канал Нехта апублікаваў запіс тэлефонных перамоў Баскава і Шакуты пра трагічныя падзеі на Плошчы Перамен у той вечар, калі быў збіты Герой Беларусі Раман Бандарэнка. У ім напалоханыя бандыты ў жаху абмяркоўваюць адзін з адным, як Рамана «амаладзілі» (збілі) у бусе, а пазней яшчэ і ў РУУС.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках