27 красавiка 2024, Субота, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Карбалевіч: Супраць Лукашэнкі працуюць некалькі фактараў

23
Валер Карбалевіч: Супраць Лукашэнкі працуюць некалькі фактараў
ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ

Абсалютна любы з іх можа стаць трыгерам.

алітычны аналітык Валер Карбалевіч распавёў рассказал currenttime.tv, што можа кардынальна змяніць сітуацыю ў Беларусі.

- Вельмі складана сказаць, што можа стаць трыгерам. Была здагадка, што такім трыгерам новага выбуху можа стаць забойства Рамана Бандарэнкі. Але, падобна, гэта не стала такім трыгерам. Могуць стаць іншыя фактары: эканамічны крызіс, пагаршэнне сітуацыі, падзенне абменнага курсу рубля, банкаўскі крызіс, нейкія яшчэ абсурдныя дзеянні з боку ўладаў, чарговыя злівы інфармацыі, аудыаперамовы нейкіх людзей, набліжаных да Лукашэнкі. Абсалютна любы фактар можа стаць трыгерам.

- Як вам здаецца, Лукашэнка даседзіць гэты тэрмін?

- Думаю, што гэты тэрмін дасядзець яму наўрад ці ўдасца.

- Чаму? Якое можа быць развіццё сітуацыі, што прымусіць яго сысці?

- Адначасовы ціск адразу некалькіх фактараў. Самы галоўны фактар - гэта пратэст вуліцы, другі фактар - гэта ціск з боку Расеі, якая не зацікаўленая ў тым, каб чалавек, скажам так, які не карыстаецца падтрымкай грамадства, працягваў заставацца на чале Беларусі і дэстабілізаваў сітуацыю ў краіне. Гэта могуць быць і новыя санкцыі з боку Захаду - эканамічныя, сектаральныя, якія ў пэўнай меры могуць ударыць і па Расеі. Эканамічная сітуацыя, пагаршэнне яе - гэта таксама можа стаць фактарам, які можа падарваць сітуацыю нават на дзяржаўных прадпрыемствах. Усе гэтыя фактары працуюць супраць Лукашэнкі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках