26 красавiка 2024, Пятніца, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тавараабарот Беларусі з краінамі ЕЗ з пачатку года скараціўся амаль на 15%

4
Тавараабарот Беларусі з краінамі ЕЗ з пачатку года скараціўся амаль на 15%

Адмоўнае сальда знешняга гандлю склала 1 млрд 98 млн даляраў.

Тавараабарот Беларусі з краінамі Еўразвязу ў студзені-верасні 2020 года ў параўнанні з такім жа перыядам 2019 года знізіўся на 14,7% да 8 млрд 313 млн даляраў, сведчаць звесткі Белстата, паведамляе naviny.media.

Экспарт тавараў у ЕЗ скараціўся на 21,2% да 3 млрд 607,5 млн даляраў, імпарт - на 8,9% да 4 млрд 705,5 млн. Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў студзені-верасні 2020 года склала 1 млрд 98 млн даляраў.

З агульнага аб'ёму беларускага экспарту ў студзені-верасні сёлета на долю краін ЕАЭС прыпадала 49% (у студзені-верасні 2019-га - 43,3%), Расеі - 46% (40,7%), ЕЗ - 17,5% (18,6%), астатніх краін - 33,5% (38,1%). Імпарт з краін ЕАЭС склаў 49,8% агульнага аб'ёму імпарту (у студзені-верасні 2019 года - 56,1%), з Расеі - 49,4% (55,7%), ЕЗ - 20,4% (18,1 %), астатніх краін - 29,8% (25,8%).

За дзевяць месяцаў 2020 года зарэгістраваны экспартна-імпартныя аперацыі з 203 краінамі. Тавары пастаўляліся на рынкі 171 дзяржавы, імпартавалася прадукцыя з 178 краін.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў студзені-верасні 2020 года былi: Расея - 47,8% усяго аб'ёму тавараабароту; Украіна - 7,4%; Кітай - 7,3%; Нямеччына - 4,2%; Польшча - 4,1%; Літва - 2,3%, Вялікабрытанія - 1,8%; Казахстан і Нідэрланды - па 1,4%; ЗША і Італія - па 1,3%; Турцыя і Бразілія - па 1,2%.

Таваразварот з Расеяй паводле вынікаў дзевяці месяцаў 2020 года склаў 20 млрд 887,9 млн даляраў, на 19,5% менш, чым за студзень-верасень 2019 года, у тым ліку экспарт - 9 млрд 484,4 млн даляраў (-5,6 %), імпарт - 11 млрд 403,5 млн (-28,3%).

Тавараабарот з Украінай склаў 3 млрд 225 млн даляраў (-26,7%), у тым ліку экспарт - 2 млрд 209,7 млн (-29,9%), імпарт - 1 млрд 15,3 млн (-18,4% ).

У Кітай экспартавана тавараў на 536,8 млн даляраў (-1,1%), імпартавана з КНР - на 2 млрд 664,2 млн (-2,8%). Таваразварот склаў 3 млрд 201 млн даляраў (-2,5%).

Таваразварот з Нямеччынай паменшыўся на 20,7% да 1 млрд 827 млн даляраў. Экспарт знізіўся да 625,3 млн (-35,7%), імпарт - да 1 млрд 201,7 млн (-9,8%).

Таваразварот з Польшчай знізіўся на 9,4% да 1 млрд 784,5 млн даляраў. Экспарт склаў 870 млн даляраў (-11,5%), імпарт - 914,5 млн (-7,4%).

Да 2017 года тавараабарот Беларусі з Еўразвязам скарачаўся на працягу больш чым трох гадоў. У 2016 годзе ў параўнанні з 2015-м ён паменшыўся на 22,3% да 11 млрд 175,7 млн даляраў, у 2015 годзе зніжэнне склала 28,5% у параўнанні з 2014-м. У 2017 годзе тавараабарот вырас на 30%, у 2018-м - на 19,6% да 17 млрд 331,9 млн даляраў, у 2019 годзе - знізіўся на 9% да 15 млрд 660 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках