26 красавiка 2024, Пятніца, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Родныя Рамана Бандарэнкі патрабуюць распачаць справу праз іх праслухоўванне

14
Родныя Рамана Бандарэнкі патрабуюць распачаць справу праз іх праслухоўванне
ФОТА З АРХІВА СЯМ'І БАНДАРЭНКІ/ЕЎРАРАДЫЁ

Публікацыя аўдыёзапісаў парушае іх канстытуцыйныя правы.

Сваякі Рамана Бандарэнкі падалі заяву аб распачынанні крымінальнай справы паводле фактаў праслухоўвання іх тэлефонных размоваў, піша сайт «Еўрарадыё».

Учора аўдыёзапісы размоваў родных забітага Рамана Бандарэнкі з'явіліся ў «расследаванні» прапагандыста Азаронка ў эфіры СТВ.

Родныя мяркуюць, што праслухоўванне і публікацыя аўдыёзапісаў іх размоў парушаюць артыкул 28 Канстытуцыі Беларусі, артыкул 18 закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» і дзявяты артыкул Канвенцыі СНД аб правах і асноўных свабодах чалавека.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках