26 красавiка 2024, Пятніца, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кыргызстане хочуць адмовіцца ад расейскай мовы

34
У Кыргызстане хочуць адмовіцца ад расейскай мовы

У новай Канстытуцыі прапанавалі пакінуць толькі адну дзяржаўную мову.

У рамках канстытуцыйнай рэформы ў Кыргызстане, якую ініцыявалі пасля змены ўлады, могуць пазбавіць рускую мову статусу афіцыйнага.

Як паведамляе 24.kg, з адпаведнай прапановай выступіў грамадскі дзеяч Садырдзін Тараліеў.

Выступаючы на канстытуцыйнай нарадзе 26 лістапада ён заклікаў абараніць кыргызскую мову, таму што моладзь паступова перастае на ёй размаўляць.

«Гэта, можа, будзе гучаць радыкальна. Але мая прапанова - пакінуць дзяржаўнай мовай толькі кыргызскую мову. Астатнія мовы мы будзем развіваць іншымі законамі. У расейскай афіцыйны статус. Мы прывыклі да яе і сядзім з ёй, як прывязаны сабака. Такога не павінна быць», - сказаў Тараліеў.

Дзеяч заклікаў развіваць кыргызскую мову, каб у будучыні не страціць яе.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках