Пералік галасоў у Вісконсіне на патрабаванне Трампа ўмацаваў перамогу Байдэна
18- 28.11.2020, 13:10
- 16,059
Лідар прэзідэнцкай гонкі апярэджвае спаборніка больш чым на шэсць мільёнаў галасоў выбарнікаў.
Пералік галасоў у найбуйнейшай акрузе Вісконсіна, якога запатрабавала перадвыбарная кампанія прэзідэнта Дональда Трампа, прынёс дадатковыя галасы для абранага прэзідэнта Джо Байдэна.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Пасля пераліку галасоў у акрузе Мілуокі Байдэн атрымаў дадатковыя 132 галасы з амаль 460 тысячаў пададзеных.
Кампанія Трампа запатрабавала пераліку галасоў у дзвюх самых густанаселеных акругах Вісконсіна пасля таго, як Трамп саступіў Байдэну ў штаце з больш чым 20 тысячамі галасоў.
Два пераразлікі абыдуцца кампаніі Трампа на 3 мільёны даляраў. Чакаецца, што акруга Дэйн закончыць пералік галасоў у нядзелю.
У цэлым Байдэн перамог на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША 3 лістапада, набраўшы 306 галасоў Калегіі выбарнікаў – значна больш, чым 270, неабходных для перамогі.
Байдэн таксама апярэджвае Трампа больш чым на шэсць мільёнаў галасоў выбарнікаў.
Трамп адмаўляецца прызнаць паразу. Напярэдадні ён заявіў, што Байдэн зойдзе ў Белы дом толькі калі дакажа сапраўднасць галасоў.