26 красавiка 2024, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У некаторых абанентаў не адкрываюцца спасылкі на Telegram у браўзеры

8
У некаторых абанентаў не адкрываюцца спасылкі на Telegram у браўзеры

З чым гэта можа быць звязана?

Сёння абаненты, якія карыстаюцца інтэрнэтам ад МТС і «Белтэлекама», заўважылі, што ў іх не адкрываюцца спасылкі ў браўзеры фармату https://t.me/.

Tut.by тлумачыць, з чым гэта можа быць звязана.

Пры спробе перайсці па спасылцы фармату https://t.me/ у некаторых карыстальнікаў з'яўляецца паведамленне, што «падключэнне не абароненае» або што «не ўдаецца атрымаць доступ да сайта».

Telegram-канал «За BYnet» звязвае гэта з тым, што ў спіс абмежаванага доступу БелГІЭ быў унесены вэб-доступ па спасылцы ў браўзеры да папулярных Telegram-каналаў, раней прызнаным «экстрэмісцкімі». Прычым важны момант - па спасылцы фармату https://t.me/. Але, як нам растлумачыў тэхнічны спецыяліст, нельга заблакаваць толькі адзін канал - у выніку заблакуецца ўвесь дамен (што, мабыць, цяпер і адбылося).

Нагадаем, што спасылку на гэты папулярны Telegram-канал ужо ўносілі ў спіс рэсурсаў абмежаванага доступу - але тады ў выглядзе спасылкі ў фармаце t.me. У выніку 22 кастрычніка некаторыя абаненты A1 пачалі зазнаваць складанасці з доступам да рэсурсу t.me праз пэўныя браўзеры, напрыклад Google Chrome - гэтую няспраўнасць ліквідавалі ў той жа дзень.

Зараз жа ўсё наадварот - спасылкі фармату https://t.me/ адкрываюцца пры дапамозе мабільнага інтэрнэту А1, але не адкрываюцца ў МТС, byfly або Unet.

Нагадаем: сайты трапляюць у спіс рэсурсаў абмежаванага доступу «на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь». Спіс з такімі рэсурсамі закрыты для прагляду звычайным карыстальнікам, але даступны для інтэрнэт-правайдэраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках