26 красавiка 2024, Пятніца, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар распавёў, што трэба рабіць пасля перанесенага каранавіруса

1
Лекар распавёў, што трэба рабіць пасля перанесенага каранавіруса

Перыяд аднаўлення пасля інфекцыі з'яўляецца вельмі важным.

Каранавірус у свеце ставіць новыя антырэкорды кожны дзень, але ўжо ў вялікай колькасці ёсць і перахварэлыя людзі. Для іх перыяд аднаўлення пасля інфекцыі з'яўляецца вельмі важным, бо арганізм значна аслаблены.

Украінскі доктар-анестэзіёлаг, прафесар Сяргей Дуброў расказаў newsyou.info, як правільна сябе паводзіць пасля COVID-19. Медык называе тры галоўныя правілы рэабілітацыі.

Гэта шпацыры на свежым паветры, дыхальная гімнастыка і правільнае, збалансаванае харчаванне. Калі вы будзеце выконваць гэтыя тры правілы, стомленасць пасля хваробы хутчэй пройдзе.

«Шпацыраваць на свежым паветры пасля перанесенага захворвання. Сапраўды, многія скардзяцца на выяўленую стамляльнасць, якая захоўваецца цягам 2-3 тыдняў, паступовая рэабілітацыя, дыхальная гімнастыка, адэкватнае рацыянальнае харчаванне і шпацыры на свежым паветры», - распавёў Дуброў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках