26 красавiка 2024, Пятніца, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд Кыргызстана скасаваў прысуд экс-прэзідэнту Атамбаеву

3
Вярхоўны суд Кыргызстана скасаваў прысуд экс-прэзідэнту Атамбаеву
АЛМАЗБЕК АТАМБАЕЎ
ФОТА: BELNAVINY.BY

Справа аб карупцыі ў дачыненні Алмазбека Атамбаева накіраваная на перагляд.

Вярхоўны суд Кыргызстана ў панядзелак, 30 лістапада, скасаваў прысуд экс-прэзідэнту краіны Алмазбеку Атамбаеву і адправіў ягоную справу на перагляд у Першамайскі раённы суд Бішкека. Адвакат Атамбаева Сяргей Слесараў паведаміў агенцтву ТАСС, што цяпер мае намер дамагацца вызвалення свайго падабароннага з калоніі, паведамляе DW.

У чэрвені Атамбаеў, які ўзначальваў Кыргызстан з 2011 да 2017 года, быў прызнаны вінаватым у карупцыі паводле справы аб незаконным вызваленні крымінальнага аўтарытэта Азіза Батукаева і прысуджаны да 11 гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі. Старшыня Дзяржаўнай службы выканання пакарання Кыргызстана Калыбек Качкыналіеў атрымаў паводле той самай справы два гады пазбаўлення волі. Суд таксама прыняў пастанову аб канфіскацыі маёмасці Атамбаева і пазбаўленні яго дзяржаўных званняў і ўзнагарод.

Сутыкненні ў сяле Кой-Таш

Экс-прэзідэнт таксама з'яўляецца галоўным фігурантам паводле справы аб беспарадках у сяле Кой-Таш у жніўні 2019 года. У канцы чэрвеня 2019 года парламент пазбавіў яго недатыкальнасці. 7 жніўня праваахоўныя органы двойчы спрабавалі ўзяць штурмам рэзідэнцыю Атамбаева ў сяле Кой-Таш. На наступны дзень сутыкненні прадоўжыліся, але падчас спецаперацыі з удзелам блізу 3000 супрацоўнікаў міліцыі Атамбаеў здаўся. Падчас беспарадкаў пацярпелі 225 чалавек, загінуў адзін са спецназаўцаў.

Кыргызстан: рэвалюцыя за некалькі дзён

Атамбаеў быў затрыманы 10 кастрычніка ў рамках крымінальнай справы аб факце арганізацыі масавых беспарадкаў у Бішкеку 6 кастрычніка. Тады падчас пратэстаў дэманстранты дамагліся вызвалення Атамбаева з СІЗА, пасля чаго суд заявіў аб яго пераводзе пад хатні арышт.

5 кастрычніка ў Кыргызстане пачаліся акцыі пратэсту пасьля абвяшчэння папярэдніх вынікаў парламенцкіх выбараў. Пратэстоўцы ўварваліся ў будынак парламента. Пазней ЦВК Кыргызстана прызнаў вынікі выбараў несапраўднымі. Сооронбай Жээнбеков, на той момант займаў пасаду кіраўніка дзяржавы, падпісаў указ аб адстаўцы ўрада і абвясціў рэжым надзвычайнага становішча ў сталіцы.

Затым Жээнбекаў, абраны ў кастрычніку 2017-га, заявіў пра сыход у адстаўку і заклікаў апазіцыю адвесці сваіх прыхільнікаў з вуліц. Паўнамоцтвы прэзідэнта ў адпаведнасці з канстытуцыяй павінны былі перайсці да спікера заканадаўчага сходу Каната Ісаева, але той адмовіўся ад іх выканання. У выніку в.а. прэзідэнта краіны стаў новы прэм'ер-міністр Садыр Жапараў. Датэрміновыя выбары прэзідэнта Кыргызстана прызначаныя на 10 студзеня 2021 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках