26 красавiка 2024, Пятніца, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З дэпазітаў «Газпрома» знікла 90% грошай

17
З дэпазітаў «Газпрома» знікла 90% грошай
ФОТА: 360TV.RU

Грашовая падушка «Газпрома» здулася ў 10 разоў за два кварталы.

Трэці квартал 2020 года не прынёс істотнага палягчэння «Газпрому» пасля беспрэцэдэнтнага абвалу попыту і цэн на газ у Еўропе вясной, піша finanz.ru.

Другі квартал запар газавы холдынг, які валодае манапольным правам на экспарт трубаправоднага газу з РФ за мяжу, працуе з адмоўнай грашовай плынню, калі паступленні на рахункі не пакрываюць усе выдаткі.

За ліпень-верасень «Газпром» атрымаў 208 млрд рублёў чыстых паступленняў ад аперацыйнай дзейнасці, а выдаткаваў на капітальныя будоўлі і інвестыцыі ў 1,8 разы больш - 369 млрд рублёў.

Нягледзячы на тое, што выдаткі былі зрэзаныя на 15% у гадавым выразе, кампанія закрыла квартал з касавым разрывам на 161 млрд рублёў, вынікае з яе прэзентацыі да справаздачнасці па МСФС, апублікаванай у панядзелак.

У красавіку-чэрвені адмоўная грашовая плынь «Газпрома» склала 319 рублёў, а назапашаны вынік з пачатку года дасягнуў 460 рублёў.

У канцы лета сітуацыю пагоршыла неабходнасць выкарастаць дывідэнды на суму 368 млрд рублёў. Пакрываць дзірку ў фінансах «Газпром» вымушаны за кошт «праядання» сродкаў, назапашаных у банках. Дэпазіты кампаніі імкліва скарачаюцца, і за 9 месяцаў яе «грашовая падушка» садзьмулася ў 10 разоў.

Пачаўшы год з 676 млрд рублёў на дэпазітах, пераважна кароткатэрміновых, да канца трэцяга квартала «Газпром» меў ужо толькі 67 млрд рублёў (-90%). З гэтай сумы 66 млрд размешчаны на тэрмін да 1 года.

Агульны запас грашовых сродкаў «Газпрома», у тым ліку рублі і валюта на бягучых рахунках, зменшыўся больш чым утрая - з 1,636 трлн на пачатак года да 565 млрд рублёў.

Цяпер гэты запас не пакрывае ўсю кароткатэрміновую запазычанасць, якую «Газпрому» трэба выплаціць у найбліжэйшы год: згодна са справаздачнасцю, гэта 666,9 млрд рублёў на 30 верасня.

Агульная запазычанасць кампаніі тым часам вырас на 1,099 трыльёна рублёў з пачатку года, да 4,962 трлн. Галоўная прычына гэтага - дэвальвацыя рубля. Амаль 90% запазычанасцяў «Газпрома» намінаваныя ў замежнай валюце, і іх рублёвы аб'ём павялічваецца, калі курсы растуць.

Дэвальвацыя таксама стала прычынай страты «Газпрома» ў трэцім квартале, указвае галоўны аналітык Промсвязьбанка Кацярына Крылова: кампанія страціла 521,6 млрд рублёў на курсавых розніцах, а яе чыстыя страты склалі 251,3 млрд рублёў.

Выручка пры гэтым павялічылася на 20% адноснага другога квартала, да 1,398 трлн рублёў, а EBITDA - у 2,5 разы, да 332,9 млрд рублёў.

Тым не менш з пачатку года ўсе паказчыкі «Газпрома» застаюцца ў глыбокім мінусе: за 9 месяцаў выручка падае на 25%, EBITDA - на 39%. Экспарт газу ў Еўропу скараціўся на 10%, да 154,4 мільярдаў кубаметраў; у краіны былога СССР - на 21%, да 21,3 млрд кубоў. Продажы ў Расеі зменшыліся на 7%, да 151,1 мільярдаў кубаметраў.

Пры гэтым унутраны расейскі рынак стаў адзіным, дзе «Газпрому» атрымалася падняць кошты - з 4089 рублёў за тысячу кубаметраў да 4122,9 рубля.

Сярэдні кошт рэалізацыі газу ў ЕЗ абрынуўся амаль удвая, да 117,2 даляра за тысячу кубаметраў; на постсавецкай прасторы падзенне склала 13%, да 138,3 даляра.

Паводле вынікаў года «Газпром» разлічвае паставіць за мяжу 170-172 млрд кубаметраў, паведаміў на тэлефоннай канферэнцыі для інвестараў в.а начальніка дэпартамента аналізу і аптымізацыі «Газпром экспарту» Андрэй Зотаў.

Гэта будзе горшы вынік для кампаніі за апошнія пяць гадоў. Летась «Газпром» экспартаваў 199,2 мільярда кубаметраў, у 2018 годзе - 201,9 млрд кубоў, 194,4 млрд - у 2017-м і 179,3 млрд - у 2016 годзе.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках