26 красавiка 2024, Пятніца, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэмпіён свету і Еўропы: Ёсць сілавікі, якія таемна дапамагаюць пратэстоўцам

Чэмпіён свету і Еўропы: Ёсць сілавікі, якія таемна дапамагаюць пратэстоўцам

Працэс пайшоў.

Чэмпіён свету і Еўропы, пераможца I Еўрапейскіх гульняў Сцяпан Папоў у новым выпуску на канале «ЧестнОК» распавёў аб сваіх знаёмых у сілавых структурах.

«Ва ўсіх маіх знаёмых у сілавых структурах адны словы: «Я не ўдзельнічаў у разгонах, мяне там не было. Я хварэў, дзесьці яшчэ быў». Хоць потым ўсе фатаграфіі з'яўляюцца ў сеціве, дзе яны ўдзельнічаюць і робяць нейкія рэчы.

Калі потым прозвішчы гэтыя знаёмыя бачыш. Крыўдна і непрыемна. Хацелася б, каб яны ў гэтым не ўдзельнічалі. Каб яны, наадварот, прамывалі мазгі тым, хто ўдзельнічае ў разгонах і затрыманнях.

Ім жа кажуць, што там наркаманы і прастытуткі выходзяць. Вось я выходжу. А яны мяне ведаюць. Хацелася б, каб яны даносілі думка іншым, што трэба супакойвацца.

Ведаю, што там ёсць годныя людзі. І без іх зусім было б кепска. Калі б засталіся адны бязлумныя выканаўцы, без гонару, без сумлення, без сораму, без годнасці.

Так што ёсць яшчэ годныя. Яны дапамагаюць таемна. Мне прыходзіць інфармацыя», - сказаў Папоў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках