26 красавiка 2024, Пятніца, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На надзеле Дзмітрыя Шакуты, датычнага да смерці Бандарэнкі, адбыўся пажар

46
На надзеле Дзмітрыя Шакуты, датычнага да смерці Бандарэнкі, адбыўся пажар
Дзмітрый Шакута

Што стала прычынай пажару – пакуль невядома.

На тэрыторыі прысядзібнага надзелу ў вёсцы Ельніца Менскага раёна адбыўся пажар.

Пра гэта паведамілі «Нашай Ніве» чытачы. Паводле іхніх словаў, загарэўся хлеў альбо іншая гаспадарчая пабудова. Што стала прычынай пажару, пакуль невядома. Каля дома цяпер працуюць следчыя.

Асаблівасць сітуацыі ў тым, што гэты надзел на вуліцы Кітаева належыць сям'і кікбаксёра Дзмітрыя Шакуты, інструктара ў спецпадрыхтоўцы спецназу ў вайсковай частцы 3214.

Шакута стаў шырока вядомы як удзельнік канфлікту на плошчы Пераменаў, пасля якога памёр Раман Бандарэнка.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках