26 красавiка 2024, Пятніца, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бясплатна і без прымусу: прэм'ер Польшчы распавёў пра вакцынацыю

9
Бясплатна і без прымусу: прэм'ер Польшчы распавёў пра вакцынацыю

Першапачаткова вакцынаваць хочуць чатыры групы грамадзян.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі распавёў, як будзе адбывацца вакцынацыя ад COVID-19, піша onet.pl.

Вакцынацыя ў Польшчы будзе бясплатнай і добраахвотнай. Чакаецца, што прышчэпкі пачнуць рабіць з лютага.

Першапачаткова вакцынаваць хочуць чатыры групы грамадзян: медыцынскіх работнікаў, жыхароў дамоў састарэлых, сілавікоў і войска, а таксама паджылых людзей, старэйшых за пэўны ўзроставы парог.

«Працэс вакцынацыі будзе арганізаваны проста: онлайн-рэгістрацыя для ахвотных. Астатнія могуць скарыстацца традыцыйнымі спосабамі. Затым накіроўваюць у пункт вакцынацыі, першая доза вакцыны і другая праз 21 дзень», - распавёў ён.

З ягоных слоў, у Польшчы ёсць заказы на 45 млн доз вакцыны супраць COVID-19, але ўрад гатовы падпісаць новыя кантракты. Кошт закупу вакцын складае ад 5 да 10 млрд злотых.

«Гэта высокі кошт, але мы можам сабе гэта дазволіць. Мы ўнеслі адпаведныя змены ў бюджэт, каб зрабіць прышчэпку неадкладна», - сказаў ён.

Маравецкі таксама заклікаў да барацьбы з фэйкавымі навінамі пра вакцынацыю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках