27 красавiка 2024, Субота, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутаты абмеркавалі крокі ЕЗ для падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі

9
Еўрадэпутаты абмеркавалі крокі ЕЗ для падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі

Прыняцце трэцяга пакета санкцый супраць рэжыму чакаецца цягам дзесяці дзён.

2 снежня на пасяджэнні камітэта ў міжнародных дачыненнях Еўрапейскага парламента абмяркоўваліся захады, якія можа прыняць ЕЗ для падтрымкі дэмакратычных змен у Беларусі, паведамляе прэс-служба Еўрапарламенту.

Перад парламентарыямі выступалі еўракамісар у палітыцы добрасуседства і пашырэння ЕЗ Олівер Вархей, намеснік старшыні адпаведнага генеральнага дырэктарату Катарына Матэрнава, намесніца генеральнага сакратара ў палітычных пытаннях Еўрапейскай службы замежных сувязяў Энрыке Мора.

Олівер Вархей пазначыў пазіцыю Еўракамісіі пра гатоўнасць уводзіць дадатковыя санкцыі ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва, калі гэтага запатрабуе сітуацыя. Ён распавёў таксама аб падтрымцы, якую надасць ЕЗ беларусам: ужо выдзелены 3,7 мільёна еўра для беларускіх грамадзян, якія пацярпелі ад гвалту; таксама прадугледжана выдача 30 мільёнаў еўра для дапамогі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, у тым ліку падтрымку моладзі, незалежных СМІ, няўрадавых арганізацый і арганізацый сферы аховы здароўя. Ён таксама звярнуў увагу на існаванне плана фінансавай дапамогі і эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі з боку ЕЗ.

Энрыке Мора нагадаў пра вялікую колькасць пацярпелых ад катаванняў і ўзятых пад варту беларусаў, а таксама пра ахвяры за час пратэстаў у нашай краіне, падкрэсліўшы важнасць выкарыстання Маскоўскага механізму АБСЕ і прытрымлівання рэкамендацый, выкладзеных у спецыяльным дакладзе арганізацыі. У другім раўндзе абмеркавання ён таксама заявіў, што прыняцце трэцяга пакета санкцый у дачыненні да Беларусі чакаецца на працягу дзесяці дзён.

У падтрымку беларусаў, якія бароняць дэмакратычныя правы, выказаліся больш за два дзясяткі дэпутатаў, у тым ліку прадстаўнікі нацыянальных парламентаў Партугаліі, Гішпаніі, Італіі, Харватыі, Літвы, Эстоніі, Нямеччыны, Бэльгіі, Фінляндыі.

Латвійская дэпутатка Сандра Калніетэ выказала меркаванне: з ейных словах, уведзеныя супраць Беларусі санкцыі непрапарцыйныя ўчыненым у нашай краіне злачынствам. Яна назвала ганебным той факт, што еўрапейскі аналаг «Акту Магніцкага», які дазволіць значна хутчэй уводзіць абмежавальныя захады ў дачыненні да асоб, адказных за парушэнні правоў чалавека, дагэтуль не прыняты Еўрапарламентам. Калніетэ таксама прапанавала прадумаць арганізацыю з боку ЕЗ міжнароднай канферэнцыі фінансавых донараў, на якой будуць абмяркоўвацца канкрэтныя крокі фінансавай дапамогі Беларусі.

У развязанне крызісу трэба ўцягнуць ўсе еўрапейскія краіны, а не толькі чальцоў ЕЗ - менавіта так думае еўрадэпутат з Францыі Бернард Гета. Ён таксама заклікаў наўпрост запатрабаваць ад Уладзіміра Пуціна ўзяць пэўную дзель адказнасці за сітуацыю ў Беларусі і прасіць яго паўплываць на пачатак дыялогу ўлады і апазіцыі і дасягнення палітычнага кампрамісу, калі ён хоча стабілізацыі ў нашай краіне.

Нямецкі парламентар Міхаэль Галер таксама закрануў ролю Расеі ў беларускім крызісе. Паводле ягоных слоў, прадстаўнікі РФ займаюцца адмываннем грошай у Вене, Бэрліне, Празе, Нікасіі - таму менавіта праз нацыянальныя ўрады трэба ціснуць на іх, дамагаючыся спынення падтрымкі Лукашэнкі Расеяй.

Нагадаем, 26 лістапада Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю з нагоды працягу парушэння правоў чалавека ў Беларусі, сярод іншага гібелі Рамана Бандарэнкі. У дакуменце змяшчаецца заява аб непрызнанні афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, патрабаванне поўнай замарозкі фінансавага супрацоўніцтва ЕЗ з уладамі нашай краіны, заклік да Еўракамісіі павялічыць дапамогу незалежным СМІ і прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці і падтрымаць міжнароднае расследаванне злачынстваў, учыненых рэжымам Лукашэнкі супраць народа Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках