26 красавiка 2024, Пятніца, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі расейскіх нафтавых кампаній абрынуліся на навінах ад ОРЕС+

2
Акцыі расейскіх нафтавых кампаній абрынуліся на навінах ад ОРЕС+
ФОТА: FINANCE.RAMBLER.RU

Расея зноў наважылася паспрачацца з шэйхамі і не хоча падаўжаць абмежаванні на здабычу.

Акцыі расейскіх нафтавых кампаній значна патаннелі на Маскоўскай біржы ў чацвер на фоне супярэчлівых навін з перамоваў ОРЕС+, дзе найбуйнейшым здабыўным краінам трэба будзе вызначаць, ці варта павялічыць пастаўкі са студзеня 2021 года.

Пры стабільных коштах нафты блізу 48 даляраў за барэль Brent паперы «Раснафты» на 17.08 па Менску падаюць на 3,03%, да 435,17 рубля за штуку, паведамляе finanz.ru.

Найбуйнейшая нафтавая кампанія Расеі, на якую прыпадае кожны другі выняты з нетраў барэль, патаннела з пачатку гандлю на 142 млрд рублёў.

ЛУКОЙЛ падае на 2,5%, да 5039 рубля за акцыю, губляючы 89 млрд у пераліку на капіталізацыю.

Акцыі «Татнафты» пікіруюць на 3,04%, адразаючы ад укладанняў інвестараў у кампанію 30 млрд рублёў.

На 16 млрд рублёў таннее «Сургутнафтагаз»: яго паперы зніжаюцца на 1,36%, да 35,115 рубля за штуку.

Не здолеўшы дамовіцца ў першапачаткова заяўлены тэрмін (1 снежня), нафтавыя міністры ОРЕС+ правялі ў сераду серыю дадатковых кансультацый. Крыніца ТАСС, блізкая да адной з дэлегацый, паведамляла напярэдадні ўдзень, што прагрэсу ў перамовах няма.

Увечары крыніцы Bloomberg распавялі, што дэлегатам удалося дасягнуць папярэдняга кансенсусу аб фармаце ўгоды, якая, зрэшты, не гарантаваная.

Пачатковы план меркаваў, што са студзеня 23 краіны альянсу павялічаць здабычу на 1,9 млн барэляў на дзень. Савудаўская Арабія прапанавала адмовіцца ад гэтай ідэі да красавіка праз другую хвалю пандэміі і локдаўны ў Еўропе.

Пазіцыю савудытаў падтрымалі большасць краін, але супраць выступіла Расея, якая прапанавала нарасціць пастаўкі паступова, дадаючы па 0,5 млн барэляў на дзень кожны месяц, паведамілі раніцай у чацвер крыніцы The Wall Street Journal.

Прызначаныя на 16.00 мск фінальныя перамовы міністраў зноў былі адкладзеныя, бо прагрэсу дамагчыся не ўдалося.

Паводле інфармацыі Reuters, кампрамісны варыянт можа палягаць у тым, каб пакінуць квоты нязменнымі на студзень, а павелічэнне здабычы пачаць у лютым у аб'ёме 500 тысячы барэляў на дзень.

Такі сцэнар абмяркоўваюць міністры, паведамілі крыніцы агенцтва.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках