26 красавiка 2024, Пятніца, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Непатрэбны расейскі газ: «Газпром» прызнаў правал паставак у Кітай

18
Непатрэбны расейскі газ: «Газпром» прызнаў правал паставак у Кітай

«Сіла Сібіры» пацярпела крах.

Праз год пасля запуску Расеяй газаправода «Сіла Сібіры» ў Кітай па ім перапампаваныя, згодна з паведамлення на сайце «Газпрома», 3,84 мільярда кубаметраў блакітнага паліва. Такім чынам, кампанія прызналася, што планы па пастаўках на 2020 год, якія яшчэ ў канцы мінулага года складалі не менш за 5 мільярдаў кубаметраў, былі сарваныя.

Па ўсёй бачнасці, кампанія не зможа дацягнуць нават да 4,25 мільярда кубаметраў - мінімальнага аб'ёму, прапісанага ў дамове, піша GuildHall.

Пагадненне складзенае па прынцыпе «бяры або плаці», таму тэарэтычна Кітай альбо павінен рэзка павялічыць закупкі ў снежні, альбо даплаціць за нявыбраны газ. «Газпром» адзначае, што за апошнія два месяцы Кітай купляе газу больш, чым у мінулыя месяцы. У лістападзе сумарны аб'ём паставак склаў 113,6 працэнта ад планавых значэнняў на гэты месяц.

Кошт кантракту з'яўляецца камерцыйнай таямніцай, аднак для расейскай кампаніі цэны на газ традыцыйна прывязаныя да нафтавых катыровак з часовым лагам даўжынёй каля паўгода. Гэта азначае, што Кітай мог скарыстацца вясновым абвальваннем коштаў нафты і скупляць газ значна танней за звычайныя тарыфы.

У 2021 годзе Расея планавала паставіць 10 мільярдаў кубаметраў трубаправоднага газу ў Кітай, а пасля выхаду «Сілы Сібіры» на поўную магутнасць - 38 мільярдаў кубаметраў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках