10 траўня 2024, Пятніца, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар у пастцы

19
Дыктатар у пастцы

Ягоныя дні палічаныя.

Пасля выбараў у жніўні людзі ў Беларусі выйшлі на вуліцы, працоўныя дзяржаўных прадпрыемстваў абвясцілі страйк, а міліцыя і вайскоўцы пачалі жорстка душыць пратэсты. Стралялі і гумовымі кулямі, і баявымі. Людзей збівалі перад тэлекамерамі, турмы перапоўненыя, многія беглі ў суседнія краіны, перш за ўсё ў Літву, піша ў артыкуле для выдання Berlingske Уфэ Элеман-Енсэн, былы міністр замежных спраў Даніі (пераклад — inosmi.ru).

І ЕЗ, і ЗША ўвялі санкцыі, але засцерагліся пагаршаць канфлікт, каб ён не прывёў да наўпроставай канфрантацыі з Расеяй.

Пакуль што Пуцін падтрымлівае Лукашэнку, хаця ў Маскве яго і ўважаюць за фігуру недарэчную. Аж да выбараў 9 жніўня ён нават абвінавачваў Расею ва ўмяшанні ў перадвыбарную гонку. Ён паведаміў, што расейскія «лялькаводы» падтрымліваюць апазіцыю і што ў Беларусі арыштаваныя 33 чальцы неафіцыйнага расейскага ўзброенага фармавання.

Але пасля галасавання атмасфера напалілася, і Лукашэнка загаварыў па-іншаму. Арыштаваных расейцаў адпусцілі дадому, а беларускі дыктатар стаў скардзіцца, што войскі NATO падышлі да самых межаў краіны. Гэта была поўная лухта, але зразумела, каму гэтыя словы прызначаліся: цяпер Пуцін павінен быў яму дапамагчы.

Лукашэнку запрасілі ў палац Пуціна на ўзбярэжжы Чорнага мора ў Сочы. Расейскі прэзідэнт паабяцаў яму эканамічную дапамогу, але пры гэтым заявіў, што беларусам варта самім развязваць свае ўнутраныя праблемы шляхам «мірнага дыялогу».

Пасля гэтай сустрэчы многія падрабязна аналізавалі мову цела Пуціна: ягоная пагарда да Лукашэнкі кідалася ў вочы. І ён быў падобны на ката, які загнаў мыш у кут.

На мінулым тыдні ў Менск ездзіў расейскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў. Ён сказаў: «Перш за ўсё, прывітанне вам ад Уладзіміра Уладзіміравіча. Ён пацвердзіў усё, пра што вы дамовіліся з ім перш, асабліва ў Сочы».

Нам застаецца толькі чакаць. «Пра што канкрэтна яны дамовіліся з Пуціным? Нам застаецца толькі чакаць», - піша Уфэ Элеман-Енсэн. Але пры гэтым дадае, што ў кожным выпадку «дні Лукашэнка палічаныя».

Пра тое, што ён больш не будзе супраціўляцца ідэі агульнай для Расеі і Беларусі канстытуцыі? У такім разе дні Лукашэнкі палічаныя.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках