26 красавiка 2024, Пятніца, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла рэзалюцыю супраць «кухара Пуціна»

Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла рэзалюцыю супраць «кухара Пуціна»
ФОТА: TELEGRAF-EPA

Яўгена Прыгожына абвінавацілі ў дзеяннях супраць амерыканскіх грамадзянаў і нацбяспекі ЗША.

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША аднагалосна прыняла рэзалюцыю супраць расейскага бізнэсмэна Яўгена Прыгожына, з якім звязваюць ПВК Вагнера – неафіцыйнае ўзброенае фармаванне. Тэкст дакумента размешчаны на сайце заканадаўчага органа.

Сярод іншага, кангрэсмены мяркуюць, што Прыгожын з пачатку 2000-х гадоў знаходзіўся ў цесных сувязях з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Далей пералічваюцца падзеі з удзелам ПВК Вагнера – «ваенны захоп Расейскай Федэрацыяй і незаконная анэксія ўкраінскага Крыму» ў лютым – сакавіку 2014 года, а таксама наступныя мяцяжы ў Данецкай і Луганскай абласцях. Адзначаецца, што 7 лютага 2018 года ПВК Вагнера напала на войскі ЗША на ўсходзе Сірыі.

Наймітаў таксама абвінавачваюць у дапамозе рэжыму сірыйскага прэзідэнта Башара Асада і кіраўніку Лівійскай нацыянальнай арміі Халіфе Хафтару, а кампаніі, звязаныя з Прыгожыным – у распальванні спрэчак у ЗША і ўмяшанні ў палітыку 20 афрыканскіх краінаў. Акрамя таго, у дакуменце гаворыцца пра забойства расейскіх журналістаў Архана Джэмаля, Аляксандра Растаргуева і Кірыла Радчанкі, якія здымалі ў ЦАР дакументальны фільм пра ПВК Вагнера, што не расследуецца належным чынам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках