26 красавiка 2024, Пятніца, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данія спыніць здабычу нафты і газу

6
Данія спыніць здабычу нафты і газу

Летась краіна ўзгадніла адну з самых амбіцыйных кліматычных мэтаў у свеце.

Улады Даніі наважылі спыніць здабычу нафты і газу ў Паўночным моры да 2050 года, пра гэта піша Reuters.

Летась краіна ўзгадніла адну з самых амбіцыйных кліматычных мэтаў у свеце - скараціць выкіды на 70 адсоткаў да 2030 года і стаць кліматычна нейтральнай да 2050 года. Данія з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам нафты і газу ў Еўрапейскім звязе. «Мы ставім фінальны пункт на эры выкапняў», - сказаў міністр праблем клімату і энэргетыкі краіны Дан Ергенсэн.

Паводле ацэнак, у 2020 годзе Данія здабудзе 83 тысячы барэляў сырой нафты. Спыненне здабычы сыравіны да 2050 года прывядзе да страты 2,1 мільярда даляраў. У чэрвені ўрадавыя дарадцы рэкамендавалі скончыць любую разведку нафты і газу ў Паўночным моры, заявіўшы, што працяг работ нанясе шкоду амбіцыям краіны як лідара ў барацьбе са зменай клімату.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках