26 красавiка 2024, Пятніца, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканцы выявілі магчымую прычыну таямнічых «акустычных нападаў» на Кубе і ў Кітаі

19
Амерыканцы выявілі магчымую прычыну таямнічых «акустычных нападаў» на Кубе і ў Кітаі

Пры «акустычных атаках» пацярпела 26 амерыканскіх дыпламатаў.

Загадкавыя «акустычныя атакі» ў 2016-2018 гадах, на якія скардзіліся амерыканскія дыпламаты на Кубе і ў Кітаі, хутчэй за ўсё, звязаныя з выкарыстаннем спецыяльных радыёчастот.

Да такой высновы прыйшла ўрадавая камісія для расследавання загадкавых траўмаў у персаналу дыпмісій ЗША, піша CNN.

«Агулам, накіраваная імпульсная радыёчастотная энэргія, асабліва ў выпадках з відавочнымі раннімі праявамі [хваробы], здаецца найбольш праўдападобным тлумачэннем», - гаворыцца ў справаздачы.

Амерыканскія следчыя не сталі сцвярджаць, што выкарыстанне накіраванага мікрахвалёвага выпраменьвання было наўмысным. Але ў справаздачы гаворыцца, што такія дзеянні могуць быць выкарыстаныя ў «варожых мэтах».

У даследаванні таксама не паказваецца крыніца мікрахвалевай энэргіі, але адзначаецца, што папярэднія даследаванні гэтага тыпу траўмаў праводзіліся ў былым Савецкім Саюзе.

У справаздачы дапускаецца, што абцяжарвальнымі чыннікамі пры атрыманні траўмаў маглі быць інфекцыйныя захворванні, хімічнае ўздзеянне або псіхалагічныя праблемы. Але комплекснае даследаванне, відавочна, паказвае, што яны не былі меркаванай прычынай.

Аб загадкавых «акустычных атаках» заявілі блізу двух дзясяткаў супрацоўнікаў амбасады ЗША на Кубе, а таксама канадскія дыпламаты і супрацоўнікі консульства ЗША ў Гуанчжоў, Кітай.

Дыпламаты скардзіліся на раптам узніклыя праблемы са здароўем: галавакружэнне, галаўныя болі, шум у вушах, стомленасць, кагнітыўныя праблемы, праблемы са зрокам, слыхам, бессань. Некаторыя паведамлялі, што напярэдадні чулі гукі высокай танальнасці, падобныя на гукі цвыркуноў.

У некаторых пацярпелых выявілі траўмы галаўнога мозгу.

Большасць траўмаў задакументаваныя ў 2016 і 2017 гадах, пасля гэтага было зарэгістравана некалькі інцыдэнтаў.

Паводле падлікаў урада ЗША, пры «акустычных атаках» пацярпела 26 амерыканскіх супрацоўнікаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках