26 красавiка 2024, Пятніца, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя адказала на артабстрэл у Сірыі: забітыя звыш 100 байцоў, збіты гелікаптэр войска Асада

Турцыя адказала на артабстрэл у Сірыі: забітыя звыш 100 байцоў, збіты гелікаптэр войска Асада
ФОТА: A. SAFARJALANI

Турэцкія вайскоўцы абстралялі 115 цэляў рэжыму Башара Асада.

Турцыя нанесла ўдар па пазіцыях сірыйскага ўрадавага войска ў адказ на артабстрэл у Ідлібе.

Пра гэта паведамляе «Новое время» са спасылкай на Міністэрства нацыянальнай абароны Турцыі.

Паводле паведамлення, турэцкія вайскоўцы абстралялі 115 цэляў рэжыму Башара Асада.

Паводле папярэдніх звестак, у выніку быў «нейтралізаваны» 101 баец сірыйскага войска, знішчаныя тры танкі, дзве артылерыйска-мінамётныя пазіцыі і збіты адзін гелікоптэр.

У Міністэрстве абароны Турцыі падкрэслілі, што турэцкае войска неадкладна адрэагавала на атаку сіл Асада ў адпаведнасці з «правіламі вядзення баявых дзеянняў і законным правам на самаабарону».

Нагадаем, што пяць турэцкіх салдат загінулі ў выніку абстрэлу сірыйскага ўрадавага войска па турэцкаму наглядальнаму пункту ў правінцыі Ідліб.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках