15 жнiўня 2026, Субота, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ёсць два варыянты прыцягнуць да адказнасці фігурантаў прызнанняў Гараўскага»

36
«Ёсць два варыянты прыцягнуць да адказнасці фігурантаў прызнанняў Гараўскага»
ГАРЫ ПАГАНЯЙЛА

Што змянілася пасля падачы экс-байцом СОБРа прашэння аб прытулку ў Швайцарыі.

Стала вядома, што Юры Гараўскі, былы баец спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (СОБР) унутраных войскаў МУС Беларусі, папрасіў палітычны прытулак у Швайцарыі.

Рэдакцыя Charter97.org звязалася з праваабаронцам Гары Паганяйлам і даведалася, як будзе выглядаць працэдура атрымання палітычнага прытулку для чалавека, які прызнаўся ў суўдзеле злачынства.

- Ці можа Юрый Гараўскі атрымаць палітычны прытулак, і ці будзе ён прыцягнуты да суда ў Швайцарыі?

- Магу выказаць здагадку, што палітычнага прытулку ён не атрымае. Хавацца ў чужой краіне ад крымінальнага пераследу, які, магчыма, павінен быць следам за прызнаннем аб учыненым злачынстве ці ўдзеле ва ўчыненні злачынства, звязанага з выкраданнем, несудовым забойствам, магчыма, катаваннямі. Гэта сур'ёзны крымінал, якому не ўзрадуецца ніводная з краін і не дасць палітычнага прытулку.

Калі тая ж Швайцарыя возьмецца развязваць гэтую калізію, то яна сутыкнецца яшчэ і з іншай праблемай: як жа быць з дзеяннямі аб прызнанні сваёй віны, наколькі яны рэальныя і наколькі аб'ектыўна гэта можа быць успрынята тымі ўладамі, якія будуць развязваць праблему ягонай заявы пра палітычны прытулак. У рамках гэтых працэдур не выключана, што будзе распачатая крымінальная справа, будуць праводзіцца першапачатковыя следчыя дзеянні. Гэта будзе звязана з праблемамі, так званай, універсальнай крымінальнай юрысдыкцыі, якую Швайцарыя мае разам з Беларуссю ды іншымі краінамі.

І прынцыповае пытанне - хто павінен узяць на сябе расследаванне і абмеркаванне гэтай справы: дзяржава, у якой апынуўся гэты чалавек, ці ж перадаць гэтую справу іншай дзяржаве, якая таксама абавязаная яе расследаваць.

Цяпер можа з’явіцца просьба беларускага ўрада, пададзеная праз органы пракуратуры аб выдачы гэтага, будзем казаць шчыра, злачынцы. І калі Швайцарыя не возьме на сябе такую адказнасць у расследаванні і прыцягненні яго да суду, то яна будзе абавязаная выдаць гэтую асобу беларускім уладам.

І ў гэтым уся складанасць, бо мы ведаем, што ў Швайцарыі, напрыклад, смяротнае пакаранне не ўжываецца, а ў Беларусі яно ўжываецца. Мы ведаем, што на тэрыторыі Беларусі ўсякага кшталту «цуды» могуць здарыцца з гэтым чалавекам: ён можа не дажыць да гэтага суда, яго знойдуць павешаным ці з прычыны стану здароўя проста возьме ды і памрэ з невядомым дыягназам. Ніхто расследаваць далей не будзе.

- Ці можна цяпер да гэтага працэсу прыцягнуць іншых суўдзельнікаў, арганізатараў і заказчыкаў злачынства?

- Калі яны апынуцца на тэрыторыі Швайцарыі, ці калі Швайцарыя выдасць ордэр на арышт праз Інтэрпол на арышт тых асоб, якія павінны быць прыцягнутыя як суўдзельнікі злачынства, тады, вядома, яны могуць апынуцца на лаве падсудных.

У кожным выпадку, калі будзе распачатая справа паводле фактаў, выкладзеных Гараўскім, то натуральна, суўдзельнікі павінны быць уцягнутыя ў кола падазроных, абвінавачаных і, спадзяюся, падсудных.

Гэта шмат у чым будзе залежаць ад таго, ці захочуць беларускія ўлады сумленна падзяліцца сваёй справай у рамках дзейнага заканадаўства. Яны разумеюць, што не выключана распачынанне справы і адпаведныя дзеянні працэсуальнага характару з боку Швайцарыі, і захочуць распачаць контрмеры ў выглядзе накiравання патрабавання аб экстрадыцыі Гараўскага ў Менск. Бо ў нас ужо распачатыя гэтыя справы.

Швайцарскія ўлады могуць не выдаць гэтага чалавека. Тады ўзнікне сітуацыя, калі ніводзін з бакоў не зможа зрабіць нармальнага ходу і гэта прывядзе да так званай «нічыёй».

Але нельга пакінуць гэтую сітуацыю без рэагавання.

У швайцарскіх працэсуальных пастановах могуць фігураваць асобы падазраваныя, але за гэтым павінны ісці адпаведныя дзеянні звязаныя з допытам, правядзеннем вочных ставак, расследаванняў ды іншых, якія б замацоўвалі довады.

З гэтым будзе праблема, калі беларускія ўлады не пойдуць насустрач швайцарскім праваахоўным органам, у рамках распачатай крымінальнай справы. Гэта можа давесці да кропкі, з якой не будзе рэальнага выхаду.

Што да Гараўскага, швайцарскі суд можа вывесці яго з ліку падазраваных і прыняць пастанову аб яго вінаватасці або невінаватасці. Для нас было б гэта самым аптымальныя і правільным варыянтам. Калі будзе прыняты абвінаваўчы прысуд, у якім таксама будуць пазначаны неўпаўнаважаныя, непрыцягнутыя пакуль да адказнасці асобы, то гэтага будзе дастаткова, каб прыняць сабраныя доказы і сам факт злачынства ў суўдзеле з іншымі грамадзянамі РБ для таго, каб глыбей ініцыяваць гэтую справу, як у Беларусі так і на міжнародным узроўні.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках