19 траўня 2024, Нядзеля, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі распавёў, чым яму падабаецца пасада прэзідэнта

13
Зяленскі распавёў, чым яму падабаецца пасада прэзідэнта

Прэзідэнт Украіны пералічыў плюсы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю агенцтву «Интерфакс-Украина», якое выйшла 11 лютага, сказаў, што яму падабаецца яго пасада.

Са слоў кіраўніка дзяржавы, пасада прэзідэнта яму падабаецца адказнасцю.

«Для мяне гэта плюс. Я хачу табе дапамагчы. Прэзідэнцтва дае магчымасці, дзе я магу штодня нешта рабіць, каб не проста так я пражыў гэты дзень. Мне гэта падабаецца. Улада - гэта магчымасць. У мяне ёсць магчымасць дапамагчы. У мяне няма магчымасці зарабіць грошы, але мне гэта не трэба. Мне 42, я хачу быць у гісторыі», - сказаў Зяленскі.

З яго слоў, KPI прэзідэнта можа быць яго перадвыбарная праграма.

«Калі ты бярэш мэнэджара на любую працу, наразаеш задачы. Не выконваеш у тэрміны, пра якія ты дамовіўся з уладальнікам таго ці іншага бізнэсу, тады няма пытанняў - цябе звальняюць. У кантракце звычайна гэта ўсё напісана. Гэта значыць тут, калі я прэзідэнт, а ўладальнік - народ Украіны, Украіна цябе наняла. І KPI - гэта праграма, за якую людзі прагаласавалі. Мне здаецца, прыблізна так. У прынцыпе гэта нармальны падыход. Мала таго, гэта можа быць нават нядрэнным законапраектам - прывязваць топ-мэнэджараў краіны, прэзідэнта да KPI, і кожны год глядзець, ці змянілася нешта згодна з KPI», - дадаў ён.

Зяленскі заняў пасаду прэзідэнта 20 траўня 2019 года.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках