12 траўня 2024, Нядзеля, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Айсберг памерам з Менск адкалоўся ад ледніка ў Антарктыдзе

6
Айсберг памерам з Менск адкалоўся ад ледніка ў Антарктыдзе

Метэаролагі фіксуюць у Антарктыдзе рэкордна высокую тэмпературу.

У Антарктыдзе адкалоўся айсберг, плошча якога большая за 350 кв. км. Плошча Менска, напрыклад, складае блізу 349 кв. км, паведамляе «Белсат» са спасылкай на навуковы партал «Live Science».

Яшчэ ў кастрычніку мінулага года на лёдзе выспы Пайн-Айлэнд з'явіліся дзве расколіны. А 11 лютага адкалоўся айсберг памерам 350 кв.км. Гэта плошча такая ж, як у дзяржавы Мальта, і амаль такая ж, як тэрыторыя Менску. Пасля таго, як айсберг трапіў у мора Амундсена, ён распаўся.

Навукоўцаў адзначаюць, што гэта не дзіўная з'ява, да таго ж новы айсберг не прывядзе да павелічэння ўзроўню мора. Але непакой выклікае тое, што за апошняе дзесяцігоддзе адколванне лёду становіцца досыць частай з'явай. Гэта выклікана пацяпленнем. Так, Сусветная метэаралагічная арганізацыя 6 лютага паведаміла пра рэкордна высокую тэмпературу, якая была зарэгістраваная ў Антарктыцы, - 18,3 градуса вышэй за нуль.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках