26 красавiка 2024, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі будзе каштаваць даляр да канца года?

7
Колькі будзе каштаваць даляр да канца года?

Прагноз аналітыка.

Дырэктар Даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і мэнэджмэнту (ІПМ) Аляксандр Чубрык распавёў, ці будзе даляр у верасні 2020 года каштаваць 5 рублёў, піша «Салiдарнасць».

Пачатак года для беларускай эканомікі выдаўся трывожным. Як адзначыў Чубрык, нявызначанасць з нагоды паставак нафты часам перарастае ў істэрыку. На гэтым фоне аднавіліся чуткі з разраду «мама сказала, што ў яе сяброўкі сын у банку працуе, і ён сказаў, што пасля жніўня даляр будзе каштаваць пяць рублёў».

У абноўленым макрапрагнозе, падрыхтаваным экспэртамі ІПМ пры падтрымцы Еўразвязу, чаканыя паказчыкі беларускай эканомікі паводле вынікаў 2020-га сапраўды пагоршыліся. Але не кардынальна.

Перагляд умоў паставак нафты можа прывесці да скарачэння яе імпарту на 15% у параўнанні з 2019-м, бо нафтапрадукты з больш дарагой сыравіны прадаваць у ранейшых аб'ёмах будзе нявыгадна. Гэта адаб'ецца на эканамічным росце. Калі раней аналітыкі чакалі, што ВУП Беларусі ў 2020 годзе павялічыцца на 1%, то цяпер - на 0,6%.

Для захавання збалансаванасці спатрэбіцца карэкціроўка курсу нацыянальнай валюты. Са слоў Аляксандра Чубрыка, цяпер беларускі рубель пераацэнены прыкладна на 4%.

Дырэктар ІПМ заявіў: «Мы прагназуем, што ў 2020 годзе сярэднегадавы курс складзе 2,31 рубля за даляр».

Ці варта давяраць выкладкам гэтага аналітычнага цэнтра? Больш за год таму ІПМ прадказаў, што ў 2019-м сярэднегадавы курс складзе 2,1 рубля за даляр. І трапіў «у яблычак»: рэальны вынік - 2,09!

На курсе, зрэшты, могуць адбіцца і нацыянальныя асаблівасці, якія Чубрык ахарактарызаваў так:

- Чым даўжэй ўсё спакойна, тым [абывацелям] страшней за будучыню таму што «не можа быць занадта доўга ўсё добра».

Асаблівага росту дабрабыту ў 2020-м экспэрты ІПМ не чакаюць. Прагнозныя паказчыкі павелічэння намінальнага заробку (6,8%) і інфляцыі (5,3%) блізкія адзін да аднаго. У даляравым вылічэнні з улікам верагоднай 10%-най дэвальвацыі заробак можа нават зменшыцца.

У найбліжэйшыя паўгода чакаць рашучых крокаў з боку ўладаў у эканоміцы наўрад ці даводзіцца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках