26 красавiка 2024, Пятніца, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі выключыў прамыя перамовы з верхаводамі «Л/ДНР»

10
Зяленскі выключыў прамыя перамовы з верхаводамі «Л/ДНР»
ФОТА: TASS

Прэзідэнт Украіны заявіў, што гатовы да дыялогу, але не з баевікамі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выключыў магчымасць таго, што Украіна будзе весці "прамы дыялог" з верхаводамі самаабвешчаных "рэспублік" на Данбасе.

Пра гэта ён заявіў падчас выступу на Мюнхенскай канферэнцыі, паведамляе карэспандэнт "Еўрапейскай праўды".

Зяленскі заявіў, што такая ідэя час ад часу гучыць ад партнёраў, як механізм дамоўленасцяў аб спыненні агню, але Украіна не дасць на яе згоды.

"Патрэбныя дзейсныя механізмы, згодна з якімі спыненне агню адбудзецца не на словах, а ў рэальным жыцці. Нас пераконваюць, што такім дзейсным механізмам з'яўляецца прамы дыялог з так звананымі мясцовымі ўладамі ў АРДЛА", - распавёў ён.

Прэзідэнт растлумачыў, што гатовы да дыялогу з жыхарамі АРДЛА, але ў іншым фармаце: "Мы гатовыя да дыялогу з мірным насельніцтвам гэтых тэрыторый. Але не з тымі, хто з'яўляецца непрызнаным з пункту гледжання міжнароднага права, а такім чынам, не можа прадстаўляць мясцовае насельніцтва" .

Таксама, паводле ягоных слоў, трэба ўключыць у дыялог перасяленцаў.

"Ёсць яшчэ як мінімум паўтара мільёна данчукоў і луганчукоў, якія былі вымушаныя пакінуць родны дом. Менавіта таму мы ініцыявалі стварэнне грамадскай дыялогавай платформы "Мір Данбаса", да якой яны павінны быць залучаныя. Яны павінны быць залучаныя да кансультацый на менскай пляцоўцы і актыўна ўдзельнічаць у абмеркаванні сваёй будучыні ў складзе адзінай Украіны", - заявіў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках