26 красавiка 2024, Пятніца, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСБ затрымала ў Азоўскім моры судна з украінскімі рыбакамі

14
ФСБ затрымала ў Азоўскім моры судна з украінскімі рыбакамі

Уся каманда затрыманая ў акупаванай Керчы.

Супрацоўнікі памежнай "управы ФСБ Расеі" ў акупаваным Крыме затрымалі лодку з чатырма грамадзянамі Украіны на борце ў заходняй частцы Азоўскага мора. Пра гэта 15 лютага паведаміла агенцтва "Інтэрфакс".

Паводле інфармацыі прэс-службы ФСБ, капітан судна не выканаў патрабаванне памежнага патрулю аб прыпыненні і распачаў спробу ўцячы. Падчас агляду было выяўлена больш за 290 асобін камбалы-калкана, а таксама прылада лоўлі - сетка. Пры гэтым дакументы на права здабычы водных біялагічных рэсурсаў у затрыманых адсутнічалі, заявілі ў расейскай установе.

Судна і рыбакі-ўкраінцы дастаўлены ў порт Керчы. Крымская "амбудсмэнка" Ларыса Апанасюк сказала інфармагенцтву, што каманда карабля затрымана на 48 гадзін да высвятлення абставін.

Капітан судна ў размове з супрацоўнікамі ФСБ прызнаў факт незаконнага вылаву камбалы і паведаміў, што прэтэнзій да расейскіх памежнікаў не мае. Ён паведаміў, што лодка выйшла на лоўлю з сяла Райноўка Запарожскай вобласці, піша "Інтэрфакс".

13 лістапада 2019 года Украіна і Расея ў онлайн-рэжыме падпісалі пратакол аб вылаве рыбы ў Азоўскім моры.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках