26 красавiка 2024, Пятніца, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі зноў падаражэе бензін

15
Заўтра ў Беларусі зноў падаражэе бензін

Гэта ўжо сёмае падаражанне ў 2020 годзе.

З 16 лютага ў Беларусі змяняюцца раздробныя цэны аўтамабільнага паліва, паведамляе euroradio.fm.

Як і ў мінулыя шэсць разоў, цэны растуць на 1 капейку. З нядзелі на аўтазаправачных станцыях Беларусі паліва будзе каштаваць:

- АІ-92-К5-Еўра - 1 рубель 71 капейка;

- АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 81 капейка;

- АІ-98-К5-Еўра - 2 рублі 3 капейкі;

- дызельнае паліва - 1 рубель 81 капейка.

Гэтым разам канцэрн «Белнафтахім» тлумачыць падаражанне «працягваецца тэндэнцыяй зніжэння курсу нацыянальнай валюты». Сапраўды, з пачатку года беларускі рубель упаў у дачыненні да даляру на 4%.

Раней нафтавікі абгрунтоўвалі павышэнне кошту паліва па капейцы пастаянным ростам сусветных коштаў нафты. Але Нацыянальны банк Беларусі ў сваёй справаздачы пра інфляцыю ў IV квартале выпадкова выкрыў «Белнафтахім» у хітрасці. Са звестак Нацбанка вынікае, што бензін даражэе незалежна ад нафты.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках