28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейцы сталі больш падарожнічаць на самалётах

4
Еўрапейцы сталі больш падарожнічаць на самалётах

Найбольш прыкметна вырасла колькасць авіяпасажыраў у краінах Усходняй Еўропы.

Нягледзячы на заявы еўрапейцаў, што яны імкнуцца менш лётаць для зніжэння нагрузкі на клімат, у ЕЗ сталі часцей карыстацца авіятранспартам. Паводле інфармацыі еўрапейскага статыстычнага агенцтва Еўрастат, за 2018 год самалётам скарысталіся на 6% больш пасажыраў, чым годам раней (і на 43% больш, чым у 2010 годзе). Амаль палова гэтых пасажыраў здзяйсняла пералёты ўнутры Еўразвязу, піша euro-pulse.ru.

Найбольш прыкметна вырасла колькасць авіяпасажыраў у краінах Усходняй Еўропы. Так, у Літве, Славаччыне, Польшчы і Латвіі пасажыраў стала больш на 15%. А вось у Швэцыі, дзе нават існуе спецыяльны тэрмін для апісання сораму за падарожжа на самалёце - Flygskam, авіяпасажыраў на хатніх пералётах стала менш на 8% за апошні год. Праўда, міжнароднымі рэйсамі швэды пакуль радзей карыстацца не сталі.

Згодна з планамі Еўракамісіі, да 2050 года ўзровень выкідаў парніковых газаў у ЕЗ павінен знізіцца настолькі, каб усе выкіды натуральным шляхам паглыналіся. Для таго, каб дасягнуць гэтага ўзроўню, улады ЕЗ плануюць узмацніць нормы выкідаў для авіяперавозак. Як менавіта гэта будзе зроблена, будзе разглядацца ў 2021 годзе.

Ужо цяпер асацыяцыя нямецкай авіякасмічнай прамысловасці BDLI робіць стаўку на аднаўляльныя тыпы паліва для летакоў; той жа шлях выбралі швэдскія авіяперавозчыкі. Іншыя кампаніі распрацоўваюць схемы кампенсацыі сваіх шкодных выкідаў - напрыклад, плануюць высаджваць дрэвы ў залежнасці ад аб'ёмаў выкідаў парніковых газаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках