26 красавiка 2024, Пятніца, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Сянцоў распавёў пра самую важную ноч у ягоным жыцці

1
Алег Сянцоў распавёў пра самую важную ноч у ягоным жыцці
АЛЕГ СЯНЦОЎ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Украінскі рэжысёр - пра падзеі на Майдане.

Пра падзеі, якія адбываліся ў Кіеве шэсць гадоў таму ўкраінскі рэжысёр і былы палітвязень Алег Сянцоў піша ў «Фэйсбуку»:

- 18-га пачалося мірнае шэсце, якое закончылася бойняй у Марыінскім парку і на Шаўкавічнай, а ў другой палове дня «Беркут» накінуўся на нас на Інстытуцкай і пачаў зганяць да Майдану.

Міліцыя захапіла ўсе барыкады і да вечара ўжо цалкам прыціснула нас да сцэны. Абарона праходзіла па лініі Дом прафсаюзаў і помнік заснавальнікам Кіева. Пасля паўночы яны занялі Стэлу, і мы былі вымушаныя падпальваць намёты, а таксама ствараць вогненную агароджу, каб ВВ не ўварваліся ўнутр Майдана.

Гэта была самая важная ноч у маім жыцці, і я меркаваў, што мы не дажывём да світання.

Калі я чую нейкіх там новых «мегапатрыётаў» або палітыкаў, то хачу ім задаць толькі адно пытанне: «Дзе вы былі ўночы з 18 на 19 лютага 2014 года?». Калі нас было там так мала, а наша рэвалюцыя тады ўтрымлівалася на танюткай нітачцы.

Калі ўвесь палітбамонд уцёк са сцэны, і застаўся адзін Жэня, які каардынаваў нашу абарону. Усю ноч мы чакалі ўзмацнення з Львова, якое дабіралася на сваіх аўтобусах і прыбыла толькі пад раніцу. Ніякага іншага транспарту я ніколі не чакаў так доўга і моцна, як гэтага.

Я дзякую ўсім, хто быў тады побач са мной, і тым, хто прыйшоў з дапамогай. І галоўнае - вечная памяць нашым загінулым Героям. Слава Украіне!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках