19 сакавiка 2024, aўторак, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасад перакулены

49
Пасад перакулены

А народ...

Праблемы беларусаў Лукашэнка не развязвае і развязаць не можа. Няма ў яго для гэтага не жадання, ні рэсурсаў. Як звычайна ў такой сітуацыі, дыктатар спрабуе абстрагавацца і заняцца сваімі ўлюбёнымі забаўкамі, напрыклад, хакеем. Гэта адбываецца і цяпер. Лукашэнка робіць тое, чым на ягоную думку павінен займацца кіраўнік буйной еўрапейскай краіны, а менавіта - праверкай гатоўнасці чарговага спарткомплексу да чарговых ігрышчаў.

Зноўку мы чуем казкі пра звышпрыбыткі, мільёны турыстаў і іншыя даброты, якія нам абяцаюць у выніку правядзення такой грандыёзнай падзеі.

Зноў нам кажуць пра тое, што ўся краіна абавязаная будзе жыць гэтым мерапрыемствам. Ну як жыць? Выжываць хутчэй.

Ізноў нам збіраюцца ўпіхваць бескарысныя сувеніры са значкамі, сцяжкі і іншую дрэнь, заб'юць імі ўсе шапікі і пошты, а потым будуць здзіўляцца, чаму народ гэта ўсё не скупляе кілатонамі.

А народ... На народ яму пляваць ужо даўно. Народ у гэты час будзе думаць, як аб'ехаць чарговы корак, каб не спазніцца на працу, шукаць магчымасць выжыць на жабрацкі заробак на працы, падлічваць, ці выстарчыць яму сродкаў не лекі і прадукты пасля выплаты ўсіх добраахвотна-прымусовых збораў і спрабаваць «зрэзацца» з найбліжэйшага «суботніка».

«Вельмі хвалююся за гэта, кантралюю. Практычна кожную раніцу мне дакладваюць, што зроблена», - кажа Лукашэнка. За заробкі работнікаў жодзінскага «Світанка» ён не перажывае, заўважце. Таксама, як і за забітыя заводы і разваленыя калгасы.

Адразу бачныя прыярытэты праўдзівага бульбянога кіраўніка ў ім жа пазначаны найскладанейшы перыяд для краіны. І гэта першая прыкмета таго, што пасад пад ім ужо не проста хістаецца, пасад абрынуўся. Падзенне з яго з'яўляецца пытаннем часу.

Андрэй Ісакаў, прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках