19 сакавiка 2024, aўторак, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер «Шэры кот»: Нам трэба думаць, што рабіць пасля адстаўкі Лукашэнкі

10
Блогер «Шэры кот»: Нам трэба думаць, што рабіць пасля адстаўкі Лукашэнкі
ЗМІЦЕР КАЗЛОЎ

Захад будзе гатовы нам дапамагчы, калі ва ўладзе тут будуць адэкватныя кіраўнікі.

Відэаблогер Зміцер Казлоў, вядомы пад імем «Шэры кот», у традыцыйным штотыднёвым стрыме абмеркаваў разам са сваімі падпісантамі апошнія навіны з жыцця краіны. Большую частку выпуску склалі адказы на пытанні чытачоў, піша прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

У мінулым стрыме Зміцер Казлоў прапанаваў сваім падпісчыкам, якія пражываюць у розных рэгіёнах, падзяліцца інфармацыяй аб сваіх заробках

- Водгук быў вялікі, - распавядае блогер. - І калі падсумаваць, то можна прыйсці да высновы, што агулам, заробак у Беларусі складае блізу 300 рублёў.

Сярэдні заробак у суседняй Літве пасля выплаты ўсіх падаткаў складае, напрыклад, 802 еўры. Параўнайце з тым, пра які пісалі вы. Дапамога ў беспрацоўі ў Літве можа складаць 734 еўры. Гледзячы на гэтыя лічбы, мне, напэўна, хочацца быць бедным беспрацоўным літоўцам, чым сярэднестатыстычным беларусам.

Адной з галоўных тэм выпуску сталі прэзідэнцкія выбары, якія пройдуць сёлета і будучыня Беларусі без Лукашэнкі. Блогер падкрэсліў, што адной з галоўных задач апазіцыі павінна стаць забеспячэнне годнага жыцця для сваіх суайчыннікаў.

- Калі мы будзем казаць пра незалежнасць і светлую будучыню, але людзі пры гэтым жыцьмуць дрэнна - то каму патрэбная такая незалежнасць? Людзі тады будуць схільныя верыць варожай прапагандзе, якая па ўзроўні папулізму не саступае лукашэнкаўскай. Незалежнасць і годнае жыццё цесна ўзаемазвязаныя.

Сёння нам трэба думаць таксама і пра тое, што будзе пасля Лукашэнкі, як рэфармаваць эканоміку, дзе шукаць грошы.

Нам прасцей, чым было нашым суседзям, мы можам скарыстацца іх досведам. Узяць гатовую мадэль - польскую, славацкую, літоўскую, напрыклад. Зразумела, што Беларусі неабходны новы план Маршала - дапамога спустошанай эканоміцы. У гэтым зацікаўлены не толькі мы. Ніхто на Захадзе не хоча, каб мяжа паміж цывілізаваным светам і ЕЗ праходзіла па Бугу, а без моцных незалежных дэмакратычных Беларусі і Украіны небяспека гэтага заўсёды застаецца. Думаю, Захад будзе гатовы на гэта, але толькі ў тым выпадку, калі ва ўладзе тут будуць адэкватныя кіраўнікі, якія выбіраюцца народам, а не шклоўскія калгаснікі.

Дамагчыся гэтага - наша галоўная задача.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках