19 сакавiка 2024, aўторак, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Эстоніі асудзіў расейскую інтэрпрэтацыю Другой сусветнай вайны

3
Парламент Эстоніі асудзіў расейскую інтэрпрэтацыю Другой сусветнай вайны

У рэзалюцыі выказаная падтрымка Польшчы і іншым еўрапейскім краінам.

Эстонскі Рыйгікогу ў сераду ўхваліў рэзалюцыю «Аб гістарычнай памяці і падробцы гісторыі», у якой асудзіў расейскую інтэрпрэтацыю гістарычных падзей, якія папярэднічалі Другой сусветнай вайне.

Пра гэта паведамляе err.ee.

72 дэпутаты падтрымалі дакумент, адзін выступіў супраць, яшчэ 6 не галасавалі.

Прэамбула рэзалюцыі асуджае пакт Молатава-Рыбентропа і яго сакрэтныя пратаколы, за падпісаннем якіх наступіла «акупацыя краін Балтыі і падзел Польшчы двума таталітарнымі рэжымамі, што стала важнай перадумовай пачатку другой сусветнай вайны».

У рэзалюцыі выказаная падтрымка Польшчы і іншым еўрапейскім краінам, якіх «Расея апошнім часам адносіць да вінаватых у распачынанні Другой сусветнай вайны».

Дакумент асуджае «спробы расейскай улады перапісаць гісторыю і адмаўляць ролю Савецкага Саюза як аднаго з галоўных ініцыятараў Другой сусветнай вайны з пераносам адказнасці на ахвяраў агрэсіі».

Эстонскія дэпутаты падкрэсліваюць, што Другая сусветная вайна стала магчымай як наўпроставае следства падпісання пакта Молатава-Рыбентропа паміж СССР і Нямеччынай, а фашысцкая Германія, камуністычны Савецкі Саюз і іншыя таталітарныя рэжымы вінаватыя ў нябачаных у маштабах у гісторыі чалавецтва масавых забойствах, дэпартацыі і пазбаўленнях жыцця і волі.

Парламент заклікаў урад Эстоніі падтрымліваць захаванне аўтэнтычнай гістарычнай памяці як у Эстоніі, так і ва ўсім свеце.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках