26 красавiка 2024, Пятніца, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Уначы пры цьмяным святле мы фарбавалі прыпынкі і люкі»

4
«Уначы пры цьмяным святле мы фарбавалі прыпынкі і люкі»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА MINSKNEWS.BY

Гэтых людзей часта можна бачыць на сталічным праспекце Незалежнасці.

Адразу ў вочы кідаецца уніформа, піша Сяргей Сямёнаў у рэдакцыю сайта sn-plus.com. Яна аранжавая, ад гэтага колеру мітусіцца ў вачах...

Чаму яркага аранжавага колеру? Чытач адкажа: «Яны працуюць на праезнай частцы і павінны быць прыкметныя!» - і збольшага мае рацыю. Менавіта збольшага. Такая форма патрэбна, каб весці за імі татальны кантроль. Бо іх адзенне бачнае за кіламетр. У кожнага з іх ёсць мабільны тэлефон. Вы скажаце, гэта каб ажыццяўляць аператыўную сувязь. І таксама збольшага маеце рацыю, але галоўнае зноў: ажыццяўляць татальны кантроль. Арганізацыя, у якой яны працуюць, называецца ДВА «Гаррамаўтадар». Галаўное прадпрыемства, офіс, знаходзіцца на вуліцы К.Цэткін, 39. Чым займаюцца гэтыя людзі, і ў якіх умовах працуюць? Я пра гэта даведаўся, калі уладкаваўся туды працаваць. Абслугоўваюць яны тэрыторыю ад Дома ўрада да станцыі метро "Усход". Гэта праспект Незалежнасці, яго даводзіцца прыбіраць ва ўсялякае надвор'е. Ідзе дождж, падае снег, стаіць спёка- людзі працуюць.

Я не бяруся судзіць, колькі кіламетраў чалавек праходзіць за змену. Адзін ідзе па цотным баку, а другі - па няцотным, і кожны павінен знаходзіцца ў поле зроку іншага. Графік працы вельмі жорсткі - па 10-11 гадзін за змену. Кожную гадзіну перапынак 10 хвілін. За парадкам строга сочаць. Ездзіць машына або мікрааўтобус з майстрам, які потым аб парушэннях дысцыпліны паведамляе старэйшаму майстру. Працаваць даводзіцца і ўночы. Святочных дзён не бывае. Простыя людзі адпачываюць, а брыгады працуюць. Па графіку новы 2019 год у мяне быў выходным днём, але майстар заявіла, што ў святы мы працуем, бо «трэба забяспечваць парадак у горадзе». Працавала брыгада і 1 траўня, і 9 траўня, і 3 ліпеня.

Запомніўся выпадак. У ночы пры цьмяным святле мы фарбавалі прыпынкі і люкі. Абсурд, як можна што-небудзь фарбаваць, калі не бачыш, як фарбуецца? Аднак старшы майстар загадаў, а загад трэба выконваць.

Ёсць далікатная тэма, пра якую не прынята казаць у культурным грамадстве: як быць, калі патрэба ўзнікла? Бо працаваць трэба 11 гадзін. На праспекце прыбіральняў няма. Як? Ды як і дзе прыйдзецца. Зайшоў у двор, ля дрэва або каля смеццевых кантэйнераў. Але гэта кваліфікуецца крымінальным кодэксам як дробнае хуліганства. А што рабіць? У штаны? Мужчынам прасцей, а як быць жанчынам?

Былі Еўрапейскія гульні, нам абяцалі падвышаную аплату, бо прыхапілі ўсе нашы выходныя дні. Але аплату зрабілі ў адзінарнай суме, як за звычайны працоўны дзень.

Не варта здзіўляцца, што людзі часта звальняюцца. Звольніўся і я, прапрацаваўшы 10 месяцаў і 5 дзён.

Вось такія людзі і такім коштам падтрымліваюць чысціню на галоўным праспекце краіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках