26 красавiка 2024, Пятніца, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікі акцыі салідарнасці з прафзвязам РЭП прымусілі ўлады адказваць перад ААН

4
Удзельнікі акцыі салідарнасці з прафзвязам РЭП прымусілі ўлады адказваць перад ААН

Камітэт правоў чалавека чакае каментароў ад беларускага ўраду.

Камітэт ААН у правах чалавека зарэгістраваў і накіраваў беларускаму ўраду для каментароў індывідуальныя скаргі ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з прафзвязам РЭП Аляксандра Абрамовіча з Барысава, Маі Навумавай з Менска і Паўла Мрачко з Берасця, паведамляе «Гомельская весна».

Пра гэта 20 лютага офіс Вярхоўнага камісара ў правах чалавека праінфармаваў іх прадстаўніка, праваабаронцу Леаніда Судаленку.

Адвакат правоў чалавека нагадаў, як у жніўні 2018 года актывісты разам з іншымі пратэставалі ля Дома правасуддзя ў Менску супраць вынясення абвінаваўчага прысуду Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку, а таксама ў падтрымку незалежнага прафзвязу РЭП. Іх затрымалі і абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Паўла Мрачко суд тады аштрафаваў на 20, Маю Навумаву на 40 і Аляксандра Абрамовіча на 50 базавых адзінак. Абскарджанне штрафаў у Менгарсудзе выніку не прынесла, пасля чаго актывісты сталі адразу ж шукаць абароны сваіх правоў на міжнародным узроўні.

Праваабаронца Леанід Судаленка мяркуе, што іншага шляху, акрамя як падымаць гэтыя пытанні на міжнародным узроўні, не існуе, а прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці павінны паказваць, што мірныя сходы, у тым ліку і стыхійныя, як у гэтым выпадку, гэта не тое, на што трэба пытаць дазвол у дзяржавы.

«У разуменні еўрапейскіх каштоўнасцяў і стандартаў правоў чалавека свабода мірных сходаў і выказвання меркаванняў, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых асоб, з'яўляюцца абсалютнымі, нашы ж чыноўнікі мяркуюць, што могуць устанаўліваць іншыя правілы. Калі на гэтыя рэчы не звяртаць увагі, заўтра ў нас могуць з'явіцца свае правілы, напрыклад дарожнага руху», - падкрэслівае экспэрт.

Леанід Судаленка адзначыў, што пасля рэгістрацыі тэрмін разгляду скаргаў у Камітэце ААН правоў чалавека складае ад 3-х да 5-ці гадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках